- Катэгорыя: Вясна
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы10 верасня 2018 года разглядалася адміністрацыйная справа па ч.2 арт. 22.9 КоАП РБ у адносінах да Тамары Шчапёткінай, жыхаркі горада Бярозы. Яна абвінавачвалася ў тым, што два месяцы таму яна брала інтэрвью ў дырэктара Цешаўлянскай сярэдняй школы, краязнаўцы, а таксама ў загадчыка музея ў Завоссі і размясціла гэтую інфармацыю на сайце радыё “Рацыя”. Падтрымаць Тамару на суд прыйшлі сябры ТБМ і праваабаронцы.
- Катэгорыя: Вясна
УУС Магілёўскага аблвыканкама апублікавала інфармацыю аб траіх зніклых толькі праз тыдзень пасля інцыдэнту, піша mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Прагляд дакументальнага фільма рэжысёра Віктара Корзуна выклікаў ажыўленае абмеркаванне сярод тых, хто прыйшоў на імпрэзу, што прайшла ў горадзе на Дняпры пры падтрымца ПЦ “Вясна”. Ці магчыма пазбавіцца таталітарнай спіралі, у чарговыя віткі якой увесь час трапляе наш народ?
- Катэгорыя: Вясна
Cуд Дзяржынскага раёна 10 верасня прысудзіў 980 рублёў штрафу журналістцы Вользе Чайчыц. Адміністрацыйная справа была заведзеная па ч.2 арт. 22.9 КаАП («распаўсюд перыядычных друкаваных выданняў без выходных дадзеных»). Справу разглядала суддзя Іна Шайко.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 10 верасня, у судзе Савецкага раёна г. Мінска пачалося паседжанне па пазове бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча і аўтара артыкулаў пра будаўніцтва ў Курапатах рэстараннага комплексу “Поедем поедим” Дзяніса Івашына. Сутнасць прэтэнзіі: публікацыі ў газеце зняважылі ягоныя гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, а таксама нанеслі бізнесоўцу “маральную шкоду”, які ён ацаніў у 40 тысяч рублёў. 29 жніўня суддзя суда Савецкага раёна Вераніка Абрамовіч правялапапярэдняе судовае паседжанне, на якое сам бізнэсовец не з'явіўся. Пасля гадзіннага разбіральніцтва суддзя запатрабавала прадстаўніцу пазоўніка ўдакладніць зыск да «Новага часу», а Ізраілевіча асабіста прысутнічаць на працэсе.
- Катэгорыя: Вясна
На выходных у Мінску адбыліся два інцыдэнты, калі на спартыўных мерапрыемствах людзей затрымлівалі за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі, а дакладней, за бел-чырвона-белы сцяг. Да гэтага часу ўлада спыняе ўсякае публічнае выкарыстанне нацыянальных сімвалаў Беларусі. У пратаколах затрымання ўтрымліваюцца абсурдныя фармулёўкі кшталту "бег з БЧБ-сцягам", "махаў БЧБ-сцягам" і інш. Калі ў такіх выпадках супрацоўнікам міліцыі не атрымоўваецца прыцягнуць чалавека да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, то ўсё сканчаецца трохгадзінным затрыманнем, у лепшым выпадку.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяны Кім. Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) быў складзены яшчэ 11 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
Каля выхаду са станцыі мэтро «Кастрычніцкая» 10 верасьня пасьля поўдня затрымалі апазыцыйную актывістку Ніну Багінскую. Пра затрыманне паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава працягвае інтэрвію з праваабаронцамі, выпускнікамі адукацыйных праектаў праграмы БДПЧ «Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў у Беларусі» (скарочана – ILIA-By, ад англ. «International Law in Advocacy in Belarus»), у прыватнасці, праекта «Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку» (скарочана – BISH, ад англ. “Bring International Standards Home”). Наступны герой цыкла – Алег Мацкевіч, сын савецкага ваеннага, які таксама меўся прысвяціць жыццё войску – але вучоба ў Беларусі падчас набыцця краінай незалежнасці літаральна зрабіла яго іншым чалавекам. Цяпер Алег Мацкевіч змагаецца ў Барысаве за свабоду мірных сходаў, свабоду слова і за правы людзей з інваліднасцю.