Праваабарончы цэнтр "Вясна" сустрэўся з вядомай праваабаронцай Сашай Кулаевай, якая 16 гадоў свайго жыцця прысвяціла працы з краінамі Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Мы даведаліся, як прайшла першая працоўная місія міжнароднай праваабаронцы ў Беларусі. Чаму першы праваабарончы форум праходзіў у лесе? Што звязвае Сашу Кулаеву і Беларусь, акрамя працы? Чытайце ў апошняй частцы нашага інтэрв'ю.

Палітвязень Міхаил Жамчужны/ Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што ціск на палітвязня Міхаіла Жамчужнага з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №9 не спыняецца. Да папярэдніх спагнанняў у дачыненні да палітвязня дадаліся наступныя: 10 сутак ШІЗА ад 31 чэрвеня; 10 сутак – ад 10 жніўня; і зноў 10 сутак – 20 жніўня.

Сяргей Пятрухін адразу пасля допыту. Фота: "Берасцейская Вясна". Пасля ператрусу і допыту 30 жніўня берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУСа Берасця прымушаюць прайсці псіхіятрычную экспертызу ў межах заведзеных на яго крымінальных спраў. Блогера вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.2 арт. 188 КК РБ (паклёп) і ч.2 арт. 189 КК РБ (абраза). Пра гэта Пятрухін распавёў праваабаронцам адразу пасля вызвалення з аддзялення міліцыі.

Аюб Ціціеў Дырэктар чачэнскага філіяла расійскага праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Аюб Ціціеў намінаваны на прэмію імя Вацлава Гаўла, якая прысуджаецца Саветам Еўропы за асаблівыя заслугі ў справе абароны правоў чалавека, паведамляе Deutsche Welle.

Аляксей Сукорскі. Фота: Віцебская Вясна. Супрацоўнікі Аршанскага ГУБАЗіКа праводзяць 30 жніўня ператрус па месцы пражывання футбольнага заўзятара Аляксея Сукорскага, якога судзяць за надпіс экстрэмісцкага зместу на галаўным уборы.

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Фота: sputnik.by У Беларусі распаўсюджанай з'явай стала адабранне Следчым камітэтам падпісак аб неразгалошванні звестак папярэдняга следства ў падазраваных і абвінавачаных. Як правіла, гэта крымінальныя справы, якія маюць вялікі грамадскі рэзананс, і натуральна выклікаюць цікавасць з боку праваабарончых арганізацый краіны. Трэба адзначыць, што такая заганная практыка носіць сістэматычны характар.

30 жніўня па ўсім свеце адзначаецца Дзень ахвяраў гвалтоўнага знікнення. Гэтая традыцыя пайшла яшчэ з 1980-х гадоў, а ў 2006 годзе на ўзрозне ААН была прынятая Міжнародная канвенцыя для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў. На дадзены момант Канвенцыю падпісалі 107 краін, 64 з іх яе ратыфікавалі. Але Беларусі сярод падпісантаў дагэтуль няма.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. У Берасці працягваюць разгортвацца падзеі вакол крымінальнай справы адносна вядомага ў рэгіёне блогера Сяргея Пятрухіна.

Справа "чорных рыэлтараў" у Вярхоўным судзе 15 снежня 2017 года. Фота: ПЦ "Вясна". Людміла Адамаўна, маці «чорнага рыэлтара» Ігара Гершанкова, распавяла журналістам mspring.online, што ў яго практычна не дзейнічае левая нага. Яна бачыла гэта падчас спаткання з сынам у СІЗА №1 Мінска 28 жніўня.

Тамара Шчапеткіна і Зміцер Лупач. Фотакалаж. Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна з Бярозы пакарана судом Бярозаўскага раёна штрафам 30 базавых велічынь.