- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 3 верасня, лідэры незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік падалі апеляцыйныя скаргі на прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызналі вінаватымі па арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў). Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год.
- Катэгорыя: Вясна
Ірыну Арахоўскую аштрафавалі на Br 490 за публікацыю ейнага фотарэпартажа пра Дзень дэсантніка на Belsat.eu. Па інфармацыі тэлеканала "Белсат", рашэнне пакараць журналістку штрафам (арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) вынес суддзя Іван Касцян (Цэнтральны суд Менску). Фотарэпартаж Ірыны Арахоўскай можна паглядзець ТУТ.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна ў суботу, 1 верасня, атрымала паведамленне з Баранавіцкага РАУС пра тое, што 4 верасня павінна з'явіцца ў суд за матэрыял “Музей-сядзіба Адама Міцкевіча ў Завоссі” на “Радыё Рацыя”. Супрацоўнікі міліцыі пазначылі, што ў выпадку, калі журналістка не з'явіцца ў суд Баранавіцкага раёна добраахвотна, то яе даставяць прымусова.
- Катэгорыя: Вясна
Жнівень не выдаўся спакойным месяцам для грамадскіх актывістаў ды журналістаў, якія супрацоўнічаюць з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мінскага раёна 3 верасня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі пратэсту каля рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах.
- Катэгорыя: Вясна
Прафсаюз РЭП дапамагае абскарджваць рашэнні раённых судоў г. Мінска актывістам, якіх асудзілі за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюза 24 жніўня каля Дома правасуддзя. Адзінаццаць актывістаў з розных гарадоў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці судамі г. Мінск па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусі (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў), а некаторых таксама - па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Усіх аштрафавалі на буйныя штрафы ў памеры 20-50 базавых велічыняў.
- Катэгорыя: Вясна
Незалежная журналістка Вольга Чайчыц атрымала чарговую позву ў суд, паведамляе "Белсат".