Пасля шматлікіх затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна пакарміць галубоў, у гэтую нядзелю прыйшло болей, чым у мінулую. “Кармленне галубоў” – акцыі пратэсту жыхароў Берасцейшчыны супраць будаўніцтва ў рэгіёне заводу па вырабе акумулятарных батарэй.
Менавіта на гэты дзень, супрацоўнікі міліцыі выклікалі позвамі ў РАУС незалежных журналістаў, грамадскіх актывістаў, каб паменшыць грамадскі запал акцый пратэсту, якія ад вясны праводзяцца ў Берасці.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які займаецца маніторынгам мірнага сходу паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі ў цывільным фіксуюць на відэакамеры ўсё, што адбываееца на плошчы.
Крыніца: Ні арышты, ні штрафы не спыняюць пратэсты ў Берасці