- Катэгорыя: Вясна
У рамках Нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння ў Варшаве 12 верасня запланаваны мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых грамадскіх і праваабарончых арганізацый.
- Катэгорыя: Вясна
На 16.00 9 верасня сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец абвясціў аб правядзенні масавага мірнага схода каля рэстарацыі "Поедем, поедим", што пабудаваны ў Курапатах.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе TUT.BY, міжнародныя прафсаюзы накіравалі ліст вярхоўнаму прадстаўніку Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні ў сувязі са «справай РЭП». Ліст размешчаны на сайце Еўрапейскага прафсаюза IndustriALL. У ім прафсаюзы прызнаюць нядаўна асуджаных кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік палітвязнямі і просяць аказаць ўплыў на беларускія ўлады з мэтай перагледзець рашэнне суда і апраўдаць асуджаных.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст Леанід Кулакоў накіраваў скаргу ў Пракуратуру Мінска з просьбай правесці праверку дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якія беспадстаўна пратрымалі Кулакова ў статусе адміністрацыйна затрыманага больш за 72 гадзіны.
- Катэгорыя: Вясна
Мерапрыемства "Беларусь: рэпрэсіі за фасадам "лібералізацыі” пройдзе 13 верасня ў Варшаве ў рамках штогадовай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ, піша Радыё Рацыя. Яго арганізатарам выступае фонд "Беларускі дом”. Як паведаміў БелаПАН сустаршыня фонду Уладзімір Кобец, удзельнікамі дыскусіі будуць беларускі і замежныя эксперты. Сярод запрошаных — старшыня закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна” Алесь Бяляцкі, кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, заслужаны прафесар універсітэта Альберты (Канада) Дэвід Марплз, прэзідэнт польскага Фонду міжнароднай салідарнасці Мацей Фалькоўскі, член праўлення Усходне-Еўрапейскага дэмакратычнага цэнтра Павал Казанэцкі.
- Катэгорыя: Вясна
Семінар па тэме "Узаемадзеянне з механізмамі ААН па абароне правоў чалавека. Роля нацыянальнага механізму па падрыхтоўцы дакладаў і ажыццяўленню наступнай дзейнасці" правядзе Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Пра гэта 6 верасня паведамляе БЕЛТА. Па словах начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоля Глаза, мерапрыемства ініцыявала Міністэрства замежных спраў Беларусі ў адпаведнасці з ажыццяўленнем Нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Права на жыццё адкрывае большасць каталогаў фундаментальных правоў і свабод чалавека. Гэта не выпадкова.
- Катэгорыя: Вясна
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае салідарнасць з калегамі, якія зазнаюць пераслед, і заклікае да салідарнасці ўсіх, хто падзяляе каштоўнасці праўдзівай і бесстаронняй журналістыкі.
- Катэгорыя: Вясна
Ленінскі раённы суд Гародні разгледзеў справу аб адміністратыўным правапарушэнні ў дачыненні да кіраўніка абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка. Суддзя Алена Пятрова вынесла пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.1. КоАП (дробнае хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
Мінгарвыканкам адмовіў у задавальненні заяўкі на правядзеньне 15 верасня акцыі салідарнасці з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі і прафсаюзамі, паведаміў БелаПАН адзін з ініцыятараў мерапрыемства, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.