Пасля абвяшчэння прысуду Фядынічу і Комліку. Фота: ПЦ "Вясна". Мінскія актывісты Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі падалі касацыйныя скаргі на прысуды раённых судоў за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюза РЭП 24 жніўня каля Дома правасуддзя.

Затрыманні каля Дома Правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна" Жнівень не выдаўся спакойным месяцам для грамадскіх актывістаў ды журналістаў, якія супрацоўнічаюць з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі. 

Зміцер Лупач у судзе. Фото: Радыё Рацыя Суд Браслаўскага раёна пакараў журналіста-фрылансер з Глыбокага Зміцера Лупача штрафам у памеры 36 базавых велічыняў (882 руб.), піша "Радыё Рацыя". Суддзя Аляксандр Вязіцкі прыцягнуў журналіста да адміністрацыйнай адказнасці за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат” па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Прафсаюз РЭП дапамагае абскарджваць рашэнні раённых судоў г. Мінска актывістам, якіх асудзілі за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюза 24 жніўня каля Дома правасуддзя. Адзінаццаць актывістаў з розных гарадоў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці судамі г. Мінск па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусі (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў), а некаторыя таксама - па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Усіх аштрафавалі на буйныя сумы ў памеры 20-50 базавых велічыняў.

Надпіс на плоце рэстарана "Абудзіцеся - зачыніцеся". Фота: Новы Час. Актывістку Маю Навумаву чакае суд за ўдзел у акцыі пратэсту каля рэстарана “Поедем поедим”, якая адбылася ў Курапатах 11 жніўня 2018 года. Яе вінавацяць во ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.2 арт. 23.34 КаАП.

Некалькі гадзінаў правіселі ў цэнтры г. Мінска ў раёне плошчы Перамогі банэры з паэтам Уладзімерам Някляевым і акторам Юрыям Жыгамонтам, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на пост у Фэйсбуку кіраўніка Symbal.by Паўла Белавуса.

Актывістка КХП-БНФ Ала Гуцава Актывістка Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Ала Гуцава працягвае дамагацца аднаўлення сваіх парушаных правоў. Яна мае намер спагнаць кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды з Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, чые супрацоўнікі ў лістападзе мінулага года незаконна затрымалі актывіствку і канфіскавалі ў яе запрашальнікі на дазволенае ўладамі мерапрыемства.

“У апошнія тыдні праву на свабоду выказвання меркаванняў у Беларусі быў нанесены шэраг сур’ёзных удараў, у той час як улады працягваюць свой “крыжовы паход” супраць журналістаў і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Апошнія крокі з боку беларускіх уладаў дэманструюць рашучасць ліквідаваць усе крытычныя галасы ў краіне і пазбавіць людзей у Беларусі магчымасці свабоднага доступу, абмену і распаўсюду інфармацыі і меркаванняў”, — гаворыцца ў заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

Рыгор Кастусёў. 31 жніўня ў Мінскім гарадзкім судзе была разгледжаная скарга старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, паведамляе сайт "Партыі БНФ". 

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судамі па ўсёй краіне (не толькі юрыстаў_к).