- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Паліна Сцепаненка прэзентавала сваю выставу ў цэнтры “Кола” разам з былым палітвязнем Яўгенам Васьковічам.
- Катэгорыя: Вясна
На грамадскую актывістку Ніну Багінскую супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол пасля таго, як 18 верасня пенсіянерка выйшла да рэстарацыі «Поедем поедим» з плакатам «Гэць рэстаран КДБ». Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Мазырскага раёна не задаволіў скаргу блогера з Акцябрскага Андрэя Павука аб парушэнні ягонага права на атрыманне інфармацыі.
- Катэгорыя: Вясна
17 верасня ў межах Нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння, што адбываецца зараз у Варшаве, прайшло чарговае працоўнае паседжанне. У фокусе мерапрыемства была сітуацыя ў галіне захоўвання асноўных свабод, у прыватнасці права на свабоду выказвання меркавання, на мірныя сходы і на асацыяцыі.
- Катэгорыя: Вясна
У шведскім горадзе Мальмё адбылася штогадовая канферэнцыя журналістаў фрылансераў паўночных краін Nordic Freelance 2018. Удзельнікі канферэнцыі прынялі заяву ў падтрымку беларускіх калегаў з патрабаваннем да ўладаў Беларусі неадкладна спыніць пераслед незалежных журналістаў за іх прафесійную дзейнасць ды стварыць нармальныя прававыя ўмовы для працы.
- Катэгорыя: Вясна
Аляксандр Паліенка, бацька палітзняволенага Зміцера Паліенкі, 25 верасня збіраўся на доўгатэрміновае спатканне з сынам, але яго адмянілі.
- Катэгорыя: Вясна
Звароты з патрабаваннямі спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў і лідараў прафсаюза РЭП перадалі 17 верасня ў Адміністрацыю прэзідэнта лідары руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў, а таксама сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі. Інфармацыю аб гэтым змяшчае инфармацыйнае аганцтва БелаПАН.
- Катэгорыя: Вясна
Пракурорcкае папярэджанне вынесенае 15 верасня праваабаронцы са Светлагорску Алене Маслюковай.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёну Мінска аштрафаваў карэспандэнтку belsat.eu Кацярыну Андрэеву на 50 базавых велічыняў (1225 рублёў) за асвятленне прэс-канферэнцыі ў рэстарацыі «Паедзем, паядзім», якая адбылася 20 ліпеня.