Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву аштрафавалі ў судзе Камянецкага раёна агулам на 2 205 рублёў. Такое рашэнне вынесла суддзя Аксана Скель.
Журналістаў абвінавацілі ў "працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі», маючы на ўвазе сюжэт для беларускамоўнага тэлеканала «Белсат» пра падрыхтоўку Высокага да абласных «Дажынак», паведамляе БелаПАН.
Суд пастанавіў, што Ляўчук павінен выплаціць 50 базавых велічынь (1 225 рублёў), Харытонава - 40 (960).
16 кастрычніка Ляўчук і Харытонава былі аштрафаваныя судом Жабінкаўскага раёна на 1 715 рублёў.
«З лета ўлады пайшлі ў жорсткую атаку на журналістаў і інтэрнэт. Ўлады хочуць знішчыць той невялікі астравок свабоды, які яшчэ застаўся ў Беларусі. Адсюль пад розныя віды прэса патрапілі "Белсат", БелаПАН і іншыя незалежныя СМІ. Але ўлада не разумее, што гэтую вайну ім не выйграць. Мы працягнем рабіць сваю працу», - заявіў БелаПАН Ляўчук.
24 кастрычніка Харытонаву і Ляўчука зноў выклікаюць у міліцыю. Журналісты ўпэўнены, што на іх будзе складзена яшчэ чатыры пратаколы, а 25 кастрычніка журналістаў зноў будуць судзіць у Жабінкаўскім раёне.
Крыніца: Журналістаў аштрафавалі пасля сюжэту пра падрыхтоўку да абласных «Дажынак»