Валанцёрскі фэст-2018 «Валанцёрскі фэст» 15 верасня 2018 года збярэ чулых, неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагаць і рабіць свет дабрэйшым.

Каля Адміністрацыі прэзідэнта. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY Адміністрацыя прэзідэнта адказала на зварот актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова аб спыненні крымінальнага пераследу лідараў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Андрэй Бастунец, Валянцін Стэфановіч, Вольга Смалянка, Юлія Уанон і Юрый Чавусаў на сайд-івэнце па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. Фота Вольгі Саламатавай 12 верасня ў Варшаве ў рамках Нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння адбыўся сайд-івэнт па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі.

Затрыманьне Ніны Багінскай. Фота: Радыё Свабода. Каля выхаду са станцыі мэтро «Кастрычніцкая» 10 верасьня пасьля поўдня затрымалі апазыцыйную актывістку Ніну Багінскую. Пра затрыманне паведамляе Радыё Свабода.

Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы», які, сярод іншага, працуе з тэмай роўнасці ў працоўнай сферы, запускае новы праект па падтрымцы жанчын у прафесійным полі.

Генадзь Фядыніч на судзе па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна". На мінулым тыдні старшыня незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар арганізацыі Ігар Комлік падалі апеляцыйныя скаргі  на прысуд, вынесены ім 24 жніўня 2018 года, паводле якога іх прызналі вінаватымі па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).

Лідзія Ярмошына. Фота: naviny.by Дата чарговых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі, пакуль невядомая, паведаміла БелаПАН  старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота: belapan.by Райвыканкам адмовіў ініцыятыўным грамадзянам Светлагорску ў правядзенні мітынгу супраць «смярдзючага» заводу, паведамляе svaboda.org. Мясцовыя жыхары планавалі 15 верасня правесці масавае мерапрыемства з патрабаваннем спыніць шкодныя выкіды ад заводу беленай цэлюлёзы.

Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu Журналістцы Вользе Чайчыц і аператару Андрусю Козелу, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», абмежавалі выезд з краіны, паведамляе belsat.ru.

ДАІ не ўбачыла парушэнняў правілаў дарожнага руху пры наездзе на пратэстоўцаў ля рэстарана “Поедем, поедим” у Курапатах.