Старонку ў Фэйсбуку віцябляніна МІхаіла Ерафеева прызналі «экстрэмісцкай». За што?
Прызнанне «экстрэмісцкімі» прыватных старонак у сацыяльных сетках здараецца ўсё часцей. Што суды расцэньваюць як экстрэмізм, калі чытаюць асабістыя допісы або разглядаюць фотаздымкі? Менавіта з-за апошніх старонку Міхаіла Ерафеева суд і прызнаў «экстрэмісцкай» – падобна, суддзяў уразіла колькасць выяваў Пагоні і бел-чырвона-белых сцягоў.
У Расонах за пікет у тэлеграм-канале работніка электрасетак суд арыштаваў на 10 сутак
Суддзя суда Расонскага раёна Рада Доміч 16 сакавіка разгледзела адміністрацыйную справу ў дачыненні да электраманцёра філіяла Полацкія электрасеткі «Расонскі раён электрычных сетак" Міхаіла Зянькова. Суддзя прызнала яго вінаватым у правядзенні не дазволенага мясцовымі ўладамі пікета і на падставе ч.1 арт.24. 23 КаАП падвергла яго пакаранню ў выглядзе арышту тэрмінам на 10 сутак.
У Віцебску за забойства міліцыянта суд прызначыў суровае пакаранне
Суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал вынесла абвінаваўчы прысуд удзельніку аршанскай крымінальнай банды Віктару Радзевічу, які больш за 20 гадоў хаваўся ад беларускага правасуддзя на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Мужчына прысуджаны да 24 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем першых 5 гадоў у турме, а астатняга тэрміну – у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Актывіст БСДП Леанід Гаравы адбывае адміністрацыйны арышт. У яго праблемы са здароўем
Леанід Гаравы быў затрыманы 15 сакавіка пасля праведзенага ў яго дома ператрусу. 16 сакавіка над ім адбыўся суд, актывіста прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Падчас суду Гаравому стала кепска, у суд выклікалі хуткую дапамогу. Аднак на рашэнне суду гэта не паўплывала: Леаніда Гаравога асудзілі на 15 сутак.
У Воршы за некалькі дзён было затрымана і адміністрацыйна асуджана каля двух дзясяткаў чалавек
Цягам некалькіх дзён запар аршанская міліцыя праводзіла ператрусы і затрымлівала людзей за пасты ў сацыяльных сетках. У выніку рэйду яны залавілі як мінімум 12 чалавек у Воршы, і аднаго жыхара Сянно. Усім затрыманым мужчынам аршанскія суддзі прызначылі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту ад 10 да 15 сутак, а кожную жанчыну штрафавалі аднолькава на 1850 рублёў.