Штраф 70 “базавых” за графічную выяву сцяга Украіны і герба “Пагоня”
Як стала вядома, трэцяга сакавіка суддзя Суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу прадпрымальніка з Глыбокага Юрыя Татарыновіча і прысудзў яму штраф памерам 70 базавых велічыняў, што складае 2590 рублёў.
У Віцебскай вобласці пачасціліся выпадкі ўхілення ад прызыву на вайсковую службу
За няпоўныя 3 месяцы бягучага месяца 2023 года судамі Віцебскай вобласці было асуджана не менш за 20 маладых жыхароў рэгіёну па ч.1 арт. 435 (Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу) КК РБ. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады судовая статыстыка па прысудах у дачыненні да "ўхілістаў" не публікуюцца, але як паказвае маніторынг, падобныя спрвы суды разглядаюць прыкметна часцей.
У Віцебску пакаралі штрафам вядомага стаматолага Уладзіміра Балясава і ягоную жонку
Учора, 17 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна Віцебска была разгледжана адміністратыўная справа стаматолага Уладзіміра Балясава, заснавальніка ТДА "Стом-цэнтр", члена савета гарадской Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў.
За распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" быў аштрафаваны вазочнік з Барані
Пра Аляксея Каранькова СМІ пісалі яшчэ ў 2020 годзе, тады суддзя прыехала да яго дадому, каб выпісаць штраф за ўдзел у менскім шэсці. Цяпер жа маладога чалавека пакаралі паводле ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) КаАП. Суд прайшоў яшчэ ў мінулым месяцы і вынікам якога стала прынятая пастанова аб штрафаванні інваліда на 370 рублёў.
Аляксею Азарку з Глыбокага ўзмацнілі прысуд пасля пратэсту пракурора
Суд Глыбоцкага раёна 20 снежня 2022 года ў асобе суддзі Андрэя Тарасевіча асудзіў Аляксея Азарку паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Яму прысудзілі два гады «хатняй хіміі» і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).