6-га сакавіка гэтага году «экстрэмісцкім» быў прызнаны Тэлеграм-канал «Віцебскай Вясны, адпаведнае рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску. Летась у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіў сайт «Віцебская Вясна», аднайменныя старонкі ў сацыяльных сетках «Одноклассники» і Facebook. Рашэнне пра гэта 27 студзеня 2022г. было прынята судом Чыгуначнага раёну Гомеля. Усе гэтыя рэсурсы былі створаны мясцовымі праваабаронцамі і журналістамі дзеля таго, каб пашыраць сярод жыхароў Віцебшчыны абʼектыўную і поўную інфармацыю, датычную найперш да тэмы правоў чалавека – як грамадзянскіх і палітычных, гэтак і сацыяльных, эканамічных, культурных.
Будзьце асцярожныя, але памятайце: на чытанне навінаў адміністрацыйная адказнасць не распаўсюджваецца. Арышт або штраф можа быць прысуджаны толькі за «спрыянне» пашырэнню кантэнту так званай «экстрэмісцкай інфармацыі».
Таццяна Віктарава