Вярхоўны суд 9 лютага прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб'яднанне "Беларуская ветэрынарная асацыяцыя". Ініцыятарамі знішчэння чарговай недзяржаўнай некамерцыйнай структуры сталі чыноўнікі з Упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі.

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску асудзіў пенсіянера, жыхара Даўгаўпілса, за перавозку цераз мяжу Еўразвязу сямі жывых галубоў хатніх парод «з выкарыстаннем тайніка ў задняй частцы столі аўтамабіля» без дэкларавання на мытні. За парушэнне мытнага заканадаўства суд прызнаў жыхара Латвіі вінаватым паводле ч.2 арт.15.1 КаАП. У судзе ён цалкам прызнаў сваю віну.

За тры месяцы 2023 года суды Віцебскай вобласці прызналі 32 інфармацыйных рэсурсаў, якія распаўсюджвалі “экстрэмісцкія матэрыялы”. За гэты час у рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 12-ці раённых судоў рэгіёна. Палова ўсіх рашэнняў, то бок 16-ць, прышлося на суд Кастрычніцкага раёну Віцебска.

Адбыліся суды над затрыманымі 29 сакавіка супрацоўнікамі полацкай музейнай сістэмы. Былой дырэктарцы Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Тамары Джумантаевай, фатографу Кірылу Смалякову і электрыку ўстановы (прозвішча ўдакладняецца) прысудзілі па 15 сутак арышту «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Іх трымаюць у Полацкім ІЧУ. Асуджаны да такога ж арышту кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік знаходзіцца ў наваполацкім ЦІПе.

Суд Верхнядзвінскага раёна ў асобе Таццяны Куклінай асудзіў Наталлю Валынец па частцы 2 артыкула 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).