Суддзя прыняў да ўвагі паведамленне ад работнікаў мясцовага раённага аддзела міліцыі, што Пашкевіч захоўваў у адкрытым доступе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» лагатып канала «Белсат», які ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
На падставе гэтага суддзя Елісеенка вырашыў згодна ч.2 арт.19.11 КаАП арыштаваць на дзесяць сутак механізатара Пашкевіча і канфіскаваць прыналежны яму мабільны тэлефон з дапамогай, якой было здзейснена адміністрацыйнае правапарушэнне.
Іван Мудроў