Віцебскія ўлады закрылі клуб па кікбоксінгу чэмпіёна свету Яўгена Цяліцы
Па ініцыятыве Ўпраўлення юстыцыі і па рашэнні Віцебскага абласнога суда з 10 кастрычніка 2022 года знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі Полацкае раённае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Клуб усходніх адзінаборстваў "Павуціна", заснаваны знакамітым спартсменам Яўгенам Цяліцай, які ў 2015 годзе стаў чэмпіёнам свету па кікбокінгу сярод аматараў. Яўген двойчы быў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Вынесены прысуд па справе праваабаронцаў
Суддзя Марына Запаснік вынесла сёння ў Мінску жорсткія прысуды праваабаронцам «Вясны» за іх праваабарончую дзейнасць. Старшыні «Вясны» і нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі. Каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі. Праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву — 8 гадоў калоніі завочна.
«Мой аб'ектыў па аб'ектыўнай прычыне пакінуў мяне»
Такія словы напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку вядомы на Верхнядзвіншчыне і ў Віцебскай вобласці краязнаўца і паэт Антон Бубала пасля суда над ім. І прыцягнуў: “Таму я пакідаю сябрыну без сваіх ілюстрацый. Між намі застаюцца перагукі, ды ёсць магчымасць, хоць і віртуальна, сяброўскія паціснуць моцна рукі ды вымавіць: "Трымайцеся! Нармальна!"
Жонку полацкага актывіста СПБ затрымалі і асудзілі на 15 сутак
Святлану Стукаву, жонку актывіста Свабоднага Прафсаюзу Беларускага Віктара Стукава, затрымалі заўчора проста на працы. У райаддзеле міліцыі на яе склалі два адміністрацыйныя пратаколы – за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне паводле арт 24.23 і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле ч.2 арт. 19.11. Праўда, вінаватасць жанчыны ў пікетаванні міліцыянты не спадзяваліся давесці, і таму ў суд трапіў толькі адзін пратакол. На думку Віктара Стукава, абвінавачанне жонкі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў беспадстаўнае, і міліцэйскі пераслед ён лічыць помстай за актыўнасць у недзяржаўным прафсаюзе і за выразную грамадзянскую пазіцыю.
«Віцебскае папаўненне» спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў
На працягу лютага ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў былі дададзены больш як дзясятак розных інфармацыйных рэсурсаў, якія маюць дачыненне да Віцебшчыны – яны або створаны ў Віцебскай вобласці, або мясцовыя суды вынеслі пастановы папаўненне спісу.