Газета “Вольнае Глыбокае” была апошнім незалежным друкаваным выданнем у Віцебскай вобласці. Яна праіснавала роўна 26 гадоў і ў лепшыя гады мела тыраж 5 тысяч экзэмпляраў. Заставаўся толькі сайт, але і ён блакаваўся ўладамі некалькі разоў. Апошнім часам навіны ў сацыяльных сетках пачалі набіраць папулярнасць, але і да іх дайшла чарга. Улады вырашылі зрабіць іх экстрэмісцкімі.
Увогуле ў Беларусі назіраецца такая тэндэнцыя, што ўсё, што робіцца не ўладамі па-беларуску ці спрыяе развіццю беларускай гісторыі, культуры, традыцыям, становіцца экстрэмісцкім і вынішчаецца.
Дарэчы, у гэты ж дзень сайт «Будзьма беларусамi» і тэлеграм-канал «budzma.оrg» таксама прызнаныя эсктрэмісцкімі. Гэта цалкам культурніцкі праект, скіраваны на папулярызацыю беларускай гісторыі і сучаснай культуры
Да гэтага спісу дадалі і Telegram-канал і чат «Ушачи», відэазапіс «Ябатек начали задерживать / Фельетоны Лупача».
Жана Курнік