23 верасня на 51-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па прамежкавай абноўленай інфармацыі Вярхоўнага камісара аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Мерапрыемства было прадугледжанае рэзалюцыяй, прынятай Саветам 1 красавіка гэтага года.

Палітзняволенаму праваабаронцу Леаніду Судаленнку сёння, 23 верасня, спаўняецца 56 гадоў. 3 лістапада 2021 суддзя Салоўскі асудзіў Леаніда Судаленку да трох гадоў пазбаўлення волі. З 27 студзеня 2022 адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3, якая знаходзіцца ў п. Віцьба Віцебскай вобласці.

Прэм’ера дакументальнага фільма “Ня быць скотам” пра складаныя лёсы праваабаронцаў адбылася на “Маланка. Медыя”.  Фільм з’яўляецца працягам плённай супрацы кінадакументалістаў з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. 

На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Тэмай дакладу стала становішча беларусаў і беларусак у выгнанні, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну і не маюць магчымасцяў бяспечна вярнуцца дадому. 

Праваабаронцы "Вясны" правялі 4 жніўня акцыю салідарнасці каля амбасады Беларусі ў Вільні. Месца і дата абраныя невыпадкова: ў 2013 годзе каля Беларускай амбасады ў Вільні адбылася першая такая акцыя — каб выказаць салідарнасць са зняволеным старшынёй “Вясны” Алесем Бяляцкім. Тады ўдзельнікі акцыю былі ў масках з яго партрэтам.