Згодна з заявай аб правядзеньні пікетаваньня, пададзенай праваабаронцам Леанідам Сьвецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, імпрэза мусіць адбыцца 12 кастрычніка на пляцоўцы, адмыслова вызначанай гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы. Асноўная мэта пікету – публічна адзначыць у горадзе Сусьветны дзень супраць сьмяротнай кары.

«Камітэт ізноў заяўляе, што дзяржаве-удзельніку трэба перагледзець сваё заканадаўства,... у прыватнасьці рашэньне № 881 Віцебскага гарадзкога раённага камітэту,... з мэтай спрыяньня поўнаму ажыцьцяўленьню ў дзяржаве-удзельніку правоў, замацаваных у артыкулах 19 і 21 Пакту», – гаворыцца ў надоечы апублікаваных чарговых меркаваньнях Камітэту ААН па правох чалавека (КПЧ), прынятых ім датычна скаргаў праваабаронцы Паўла Левінава.

Праваабаронца Леанід Сьвецік, які лістуецца з палітвязьнем Міхаілам Жамчужным, распавёў, што ад апошняга няма лістоў з чэрвеня. “Відаць, Міхаіл пастаянна знаходзіцца ў ШЫЗА, а таму ня мае магчымасьці пісаць на волю, – кажа суразмоўца. – І гэтая сытуацыя вельмі занепакойвае, бо ня кожны вытрымае такія выпрабаваньні”.

Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы.

У гістарычнай частцы Віцебску (Верхні замак) ад жніўня вядуцца працы па рэканструкцыі цеплатрасы. Экскаватарамі былі адкапаныя і выкінутыя на паверхню часткі драўляных канструкцый – цалкам магчыма, што маставой XIV стагодзьдзя. Пацьвердзіць здагадку ў археолягаў пакуль не атрымалася. Але праваабаронцы б’юць трывогу.