Праваабаронцы "Вясны" правялі 4 жніўня акцыю салідарнасці каля амбасады Беларусі ў Вільні. Месца і дата абраныя невыпадкова: ў 2013 годзе каля Беларускай амбасады ў Вільні адбылася першая такая акцыя — каб выказаць салідарнасць са зняволеным старшынёй “Вясны” Алесем Бяляцкім. Тады ўдзельнікі акцыю былі ў масках з яго партрэтам.

14 ліпеня — роўна год, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне. 

26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў. Гэта дзень, калі ў 1987 годзе ўступіла ў сілу Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання.

Ірына з 2016 года з'яўляецца валанцёркай, а з 2019 года — сяброўкай БХК, доўгатэрміновай назіральніцай на нацыянальных выбарах у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», кароткатэрміновай назіральніцай міжнароднай місіі назірання за выбарамі ENEMO. Неаднаразова затрымлівалася праваахоўнымі органамі Беларусі за ажыццяўленне  праваабарончай дзейнасці і спазнавала ціск з боку мясцовых органаў улады. Як дамамагчы, напісана тут.

Пра гэта аршанскаму праваабаронцу і журналісту паведамілі сябры. Сам ён вымушана знаходзіцца ў замежжы пасля шэрагу ператрусаў у межах трох крымінальных справаў. Ужо падчас ягонага знаходжання па-за межамі Беларусі супраць Ігара Казмерчака распачалі новую крымінальную справу – за абразу Аляксандра Лукашэнкі. І абвясцілі актывіста ў вышук, размясціўшы яго фотаздымак на адпаведным стэндзе.