26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў. Гэта дзень, калі ў 1987 годзе ўступіла ў сілу Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання.

Ірына з 2016 года з'яўляецца валанцёркай, а з 2019 года — сяброўкай БХК, доўгатэрміновай назіральніцай на нацыянальных выбарах у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», кароткатэрміновай назіральніцай міжнароднай місіі назірання за выбарамі ENEMO. Неаднаразова затрымлівалася праваахоўнымі органамі Беларусі за ажыццяўленне  праваабарончай дзейнасці і спазнавала ціск з боку мясцовых органаў улады. Як дамамагчы, напісана тут.

Пра гэта аршанскаму праваабаронцу і журналісту паведамілі сябры. Сам ён вымушана знаходзіцца ў замежжы пасля шэрагу ператрусаў у межах трох крымінальных справаў. Ужо падчас ягонага знаходжання па-за межамі Беларусі супраць Ігара Казмерчака распачалі новую крымінальную справу – за абразу Аляксандра Лукашэнкі. І абвясцілі актывіста ў вышук, размясціўшы яго фотаздымак на адпаведным стэндзе.

Пакуль прааабаронцы на волі, яны разыкуючы свабодай, здароўем і дабрабытам, дапамагаюць людзям бараніць правы і адстойваць законныя інтарэсы. Але, калі актывісты самі падпадаюць пад крымінальны пераслед, ім таксама патрэбна любая дапамога з боку грамадзян. У падобнай сітуацыі апынулісь сябры і валанцёры Праваабарончага цэнтра “Вясна”: Алесь Беляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марыя Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца. Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org

Ён быў затрыманы 19 красавіка ў Полацку, дома ў прафсаюзнага лідара правялі ператрус забралі ўсе прадметы ў нацыянальных колерах і бел-чырвона-белыя сцягі, старыя нататнікі, дакументы, якія тычацца дзейнасці СПБ і «пярвічкі» незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Полацк-Шкловалакно», а таксама кампутары і мабільны тэлефон. Нічога з гэтай маёмасці гаспадару пакуль не вярнулі.