У судзе Баранавіцкага раёну і г. Баранавічы разгледзелі крымінальную справу супраць блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, якога 30 красавіка мінулага году асудзілі да васьмі гадоў калоніі за «махлярства ў буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу), а таксама за арганізацыю і ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 Крыминальнага Кодэксу). Ён знаходзіцца ў зняволенні, і цяпер яго судзілі паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэксу за абразу Лукашэнкі ў вершы, змешчаным у апеляцыйнай скарзе. Суддзя Вікторыя Пакунова 26 кастрычніка прызначыла яму яшчэ два гады калоніі.

Сёння, 14 кастрычніка, палітзняволены намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае ў турме свой юбілей — 50 гадоў. Сям'я Валянціна вымушана пакінула Беларусь, ён сам цяжка перахварэў на пнеўманію ў мінскім СІЗА №1 і яму нядаўна ўзмацнілі абвінавачванні.

Карціна называецца «Вясна прыйдзе!» «Гэтую працу я прысвячаю Алесю Бяляцкаму – беларускаму праваабаронцу, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна», палітвязню, «вязню сумлення», лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года», напісала Вольга Якубоўская ў сваім Інстаграме. Змест карціны алегарычны, як гэта ўласціва творчай манеры мастачкі . Героямі твора з'яўляюцца  пазнавальныя персанажы: мужны кот з чалавечымі рысамі, які мае партрэтнае падабенства з Алесем Бяляцкім, і хцівыя ваўкі, якія ўвасабляюць агрэсію і подласць. А таксама птушкі – звястункі вясны.

Чыноўнікі Міністэрства ўнутраных страў 7 кастрычніка абнавілі «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці». Спіс павялічыўся яшчэ на 47 прозвішчаў беларусаў. У базу быў уключаны і палітвязень Леанід Судаленка, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьба Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

«Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ, нават знаходзячыся ў зняволенні. Перш за ўсё, смельчакі, якія займаюцца гэтай працай, шукалі праўду і задакументавалі свету палітычныя рэпрэсіі сваіх суграмадзян — выказваліся, супрацьстаялі і трымаліся курсу, падвяргаючыся пагрозам з боку тых, хто дамагаўся іх маўчання. Тым самым яны зрабілі наш свет мацнейшым», — адзначыў Джо Байдэн. Бяляцкі стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай.