Алег Мацкевіч — адзін з тых, каго называюць «старой гвардыяй» беларускай праваабароны. Ен не з Віцебскай вобласці, а з недалёкага ад нас Барысава. Але адлегласць не мае значэння:  Алег Мацкевіч ніколі не адмаўляе тым, хто прыходзіць да яго па дапамогу ці параду. Ен не адно дзесяцігоддзе падтрымліваў людзей у барацьбе за справядлівасць - ад барацьбы з незаконнымі забудовамі да абароны актывістаў у судах. Прайшоўшы праз вобшукі, затрыманні і вымушаны ад’езд з Беларусі, юрыст  працягвае аналізаваць прававое поле краіны, якое сёння ўсё больш нагадвае «зону асаблівага рэжыму».

Праваабарончая арганізацыя Respect-Protect-Fulfill прэзентавала аналітычны даклад аб дыскрымінацыі жанчын у месцах несвабоды за 2020-2025 гады. Для падрыхтоўкі гэтага дакладу праваабаронцы апыталі жанчын, што былі пазбаўленыя волі на розных падставах і на розныя тэрміны ў 2020-2025 гадах.

У 2025 годзе ў Беларусі ўступілі ў сілу змены ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс (КВК). Цяпер асуджаныя па палітычных матывах атрымалі фармальнае права самастойна грукацца ў дзверы судоў з просьбай аб змякчэнні пакарання. Ці гэта  рэальнае акно магчымасцяў, ці чарговая юрыдычная пастка? Разбіраемся разам з юрыстамі і праваабаронцамі.

На гэтую намінацыю  вылучаецца асоба, якая пацярпела ад рэпрэсіяў і ціску сёлета і/ці ў папярэднія гады за сваю дзейнасць па прасоўванні і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Сёлета пераможцамі ў гэтая намінацыі прызнаныя  адразу тры чалавекі, вядомыя сваёй праваабарончай дзейнасцю: Павел Левінаў, Алена Маслюкова і Таццяна Нядбай. “Я шчаслівы аказацца сёння ў гэтай кампаніяй з двума праўкраснымі жанчынамі, павіншаваць іх з гэтай узнагародай. І наш агульны шэраг сёння выразна дэманструе, што мы не адны, што мы – каманда і ўто мы рушым у правільным накірунку.  І гэта дае надзею, што правы чалавека ў Беларусі будуць адноўленыя”, сказаў Павел Левінаў падчас уручэння прэміі.