Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру
Нарвежскі нобелеўскі камітэт сёння аб'явіў у Осла пераможца Нобелеўскай прэміі свету за 2022 год. Ім стаў беларус Алесь Бяляцкі. Гэта другая Нобелеўская ўзнагарода за гісторыю Беларусі. Першую ў 2015 годзе атрымала пісьменніца Святлана Алексіевіч.
Выбітнаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму споўнілася 60 гадоў
Сёння, 25 верасня, свой дзень нараджэння святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі. Ужо 14 месяцаў ён знаходзіцца за кратамі ў Следчым ізалятары №1 горада Мінска.
У Савеце ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
23 верасня на 51-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па прамежкавай абноўленай інфармацыі Вярхоўнага камісара аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Мерапрыемства было прадугледжанае рэзалюцыяй, прынятай Саветам 1 красавіка гэтага года.
У праваабаронцы Леаніда Судаленкі, пазбаўленага волі, сёння дзень нараджэння
Палітзняволенаму праваабаронцу Леаніду Судаленнку сёння, 23 верасня, спаўняецца 56 гадоў. 3 лістапада 2021 суддзя Салоўскі асудзіў Леаніда Судаленку да трох гадоў пазбаўлення волі. З 27 студзеня 2022 адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3, якая знаходзіцца ў п. Віцьба Віцебскай вобласці.
"Ня быць скотам". Прэм’ера дакументальнага фільма пра лёсы праваабаронцаў "Вясны"
Прэм’ера дакументальнага фільма “Ня быць скотам” пра складаныя лёсы праваабаронцаў адбылася на “Маланка. Медыя”. Фільм з’яўляецца працягам плённай супрацы кінадакументалістаў з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.