Намесьнік старшыні адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Аляксандар Ільмовіч забараніў мітынг, які мусіў адбыцца 15 лютага. Заяўку на мерапрыемства з мэтай адсьвяткаваць Дзень Канстытуцыі падаваў у раённую адміністрацыю праваабаронца Леанід Сьвецік.

Грамадзяне плянуюць адзначыць Дзень Волі і 100-годзьдзе БНР у Віцебску на сьвяточным мітынгу-канцэрце. Заяву з просьбай аб дазволе на правядзеньне сьвяточнага мерапрыемства падалі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ.

З нагоды 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі актывіст Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімер Кійко зьвярнуўся ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску з заяўкай на правядзеньне шэсьця ў цэнтры гораду 25 сакавіка.

У кастрычніку 2017 году ўлады не дазволілі жыхарцы Віцебску Антаніне Піванос правесьці ў горадзе пікеты з вышываньнем украінскай сымболікі. Падставай для забароны стала адсутнасьць дамоваў з ЖКГ, УУС і ўпраўленьня аховы здароўя аб абслугоўваньні пікету. 71-гадовая жанчына паспрабавала пазьней заключыць такія дамовы – нічога не атрымалася…

На заяўку актывістаў АГП у Мёрах атрыманая адмова, пікет «Стоп дзедаўшчына – у войску і краіне!» улады правесьці не дазволілі. Патлумачылі гэта адсутнасьцю дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі і ЖКГ.