Камітэт дзяржкантролю праверыў сельгасгаспадаркі Віцебскай вобласці на выкананне патрабаванняў заатэхнічных і ветэрынарных норм утрымання і кармлення жывёлы і недапушчэння яе непрадукцыйнага выбыцця, падзяжу.

Як піша “Веснік Глыбоччыны”, 8 верасня група па прававой адукацыі пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргея Канапелькі правяла сустрэчу з работнікамі Глыбоцкага мясакамбіната.

У Віцебскай вобласці новы навучальны год пачаўся з маштабным размяшчэннем напродаж школьных і дзіцячых садоў. І трэба прызнацца, што фактычная раздача дзяржаўнай нерухомай маёмасці сведчыць аб тым, што ў эканамічных уладаў няма стратэгічнага плана як эфектыўна яе выкарыстоўваць.

У ліпені раённыя выканаўчыя органы ўлады і Саветы дэпутатаў Віцебшчыны вызначыліся з тым, якія мясцовыя СМІ будуць мець права мець статус "афіцыйнага перыядычнага выдання". Чакана, што імі сталі мясцовыя дзяржаўныя газэты. Цяпер толькі гэтыя СМІ маюць права абнародаваць нарматыўна прававыя акты раённых выканкамаў і Саветаў дэпутатаў, што зробіць гэтыя акты набыўшымі законную сілу.

За паўгода да правядзення выбараў дэпутаты Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў рашэннем ад 29 чэрвеня аднагалосна вырашылі павялічыць стаўкі падатку на нерухомую маёмасць і на незавершанае будаўніцтва для жыхароў горада і раёна і пры гэтым значна зніжылі падатак для арганізацый, якія працуюць у сферы ЖКГ. На гэты вельмі непапулярны крок сярод выбаршчыкаў зроблены для таго, каб да канца года папоўніць даходы раённага бюджэту.