Браслаўскі раён апынуўся ў эпіцэнтры нацыянальнага знешнепалітычнага парадку дня
Гэта адбылося ў сувязі з тым, што Латвія прыпыніла працу свайго памежнага пераходу "Сілене", з беларускага боку "Урбаны", што знаходзіцца на тэрыторыі Браслаўскага раёна.
Галоўны ідэолаг Глыбокага ўручыла шаўроны дзецям з ваенна-патрыятычнага клуба «Паўночны»
Як піша сайт глыбоцкай раёнкі, так званыя дэпутаты глыбоцкага раённага савета дэпутатаў сустрэліся з выхаванцамі ваенна-патрыятычнага клуба «Паўночны». Гэта былі галоўны ідэолаг Глыбокага – Людміла Карніловіч і старшыня глыбоцкага раённага савета дэпутатаў Вера Цяліца.
На Пастаўшчыне за 9 месяцаў пакаралі 15 чалавек за выраб самагону
Па міліцэйскай статыстыцы, кожнае трэцяе злачынства на Віцебшчыне ўчыняюць асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. А атручванне сурагатамі алкаголю займае першае месца ў статыстыцы ўсіх інтаксікацый.
Жыхары Полацку просяць улады закрыць адкрытыя каналізацыйныя калодзежы
Полацкія гарадскія актывісты на інфармацыйным рэсурсе "Зручны горад" стварылі петыцыю №5700, у якой звяртаюцца да кіраўніцтва мясцовага райвыканкама з прапановай зрабіць бяспечнай тэрыторыю гарадской бальніцы, на якой знаходзяцца адкрытыя каналізацыйныя калодзежы.
Праўладная партыя "Белая Русь" уручыла глыбоцкім чыноўнікам свае білеты
У зале пасяджэнняў Глыбоцкага райвыканкама прайшла сустрэча актыву Віцебскага абласнога аддзялення праўладнай партыі "Белая Русь" з намеснікамі кіраўнікоў і спецыялістамі па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў і арганізацый Глыбоцкага раёна.