Абласное выданне ўжо другі месяц публікуе выказванні прадстаўніцы КПБ, старшай навуковай супрацоўніцы інстытута гісторыі НАН, кандыдаткі гістарычных навук Алены Сакаловай, аўтаркі кнігі «Гиена Европы». У верасні рэдакцыя тройчы прадастаўляла старонкі газеты для трансляцыі меркавання пра тое, што Беларусь можа стацца ахвярай злавеснай палітыкі амерыканскага “Белага Дома”, якую падтрымлівае Варшава. У кастрычніку гэтая практыка працягваецца.

Панядзелак, 02 Кастрычнік 2023

Настаўнікаў павіншавалі і ... схлусілі


Абласная газета «Витебские вести» апублікавала дзіўную статыстыку да Дня настаўніка, які ў Беларусі адзначылі ў першую нядзелю гэтага месяца – 1-га кастрычніка. Паводле выдання, на Віцебшчыне на кожнага педагога, паводле колькасці прадстаўнікоў гэтай прафесіі, прыпадае 10 вучняў. Пры гэтым газета ніводным словам не згадала, што настаўніцкія кадры – у дэфіцыте, бо працаваць у школе цяжка, не вельмі прэстыжна, дый заробкі невысокія.

З пачатку 2023 года судамі Віцебскай вобласці былі разгледжаны 123 адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя за абразу работнікаў міліцыі (артыкул 24.4 КаАП). А за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.3 КаАП былі прыцягнуты 345 жыхароў вобласці. Усе правапарушальнікі былі пакараныя буйным штрафам альбо грамадскімі працамі ці адміністрацыйным арыштам.

Сёлета з пачатку года ў Глыбокім за гэта былі складзеныя 33 пратаколы і прыцягнутыя да адказнасці 25 чалавек. Міліцыянты праз мясцовую раёнку вырашылі распавесці глыбачанам, якія віды адказнасці існуюць за непадпарадкаванне і супраціўленне ім.

У самым маленькім горадзе Беларусі мёрскія ўлады зладзілі так званы Дзень інфармавання. На ім улады абмяркоўвалі ролю закона "Аб народным апалчэнні" ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны, процідзеянне карупцыі, аспекты бяспекі ды іншыя пытанні. А гараджане ў сваю чаргу вызначылі шэраг праблем, якія хвалююць іх.