“Бюджэт раёна па-ранейшаму застаецца сацыяльна накіраваным. Удзельная вага сацыяльных галін у агульным аб'ёме расходаў бюджэту складае больш за 70% (56 мільёнаў рублёў). У цэлым у раёне захавана стабільная сацыяльна-палітычная абстаноўка, забяспечана дадатная дынаміка ў сацыяльнай і вытворчай сферах”, - сказаў Шубскі.
Паводле яго, у эканоміцы Глыбоцкага раёна сёлета занята больш за 15 тысяч чалавек ці 80% ад працаздольных. Працаўладкавана на пастаянную работу 713 чалавек, прыцягнута да аплатных грамадскіх работ 216 чалавек, да часовай працоўнай занятасці ў вольны ад вучобы час і ў час летніх канікулаў прыцягнута 238 чалавек з ліку вучняў і студэнтаў, арганізавана навучанне 12 беспрацоўных, на новае месца жыхарства і працы пераселеныя 2 сям'і беспрацоўных. На новыя працоўныя месцы ўладкавана ўсяго толькі 45 чалавек.
На мерапрыемствы па арганізацыі часовай працоўнай занятасці насельніцтва з пачатку года накіравана 110 тысяч рублёў з дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Толькі тром беспрацоўным грамадзянам выдадзеныя субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці на агульную суму амаль 12 тысяч рублёў.
Расходы на забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі склалі амаль 30 мільёнаў рублёў або 38% бюджэту раёна. Даступнасць адукацыі забяспечваюць 27 устаноў адукацыі, у якіх вучацца амаль 5 тысяч дзяцей.
На абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы і навучальнага абсталявання ў 2023 годзе накіравана 111 тысяч рублёў. Набыты пасудамыйныя машыны, электрычныя пліты, халадзільныя шафы, маразільнікі.
На рамонтныя працы накіравана амаль 2,5 мільёна рублёў, з іх на капітальны рамонт стадыёна гімназіі 1,4 мільёна рублёў. Для падвозу навучэнцаў за кошт сродкаў абласнога бюджэту набыты 2 новыя школьныя аўтобусы.
Праведзены бягучы рамонт будынкаў і збудаванняў устаноў фізічнай культуры і спорту. На гэта выдаткавана са сродкаў раённага бюджэту 65 тысяч рублёў.
Таксама ў сваім дакладзе Аляксандр Шубскі ўзгадаў сертыфікат на 100 тысяч рублёў, які атрымаў Глыбоцкі раён ад Віктара Лукашэнкі падчас правядзення рэспубліканскага спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокi. Крок ды Алiмпу».
Зміцер Ялавы