У клуб будуць прыаць не толькі вучняў СШ №21, але і дзяцей з іншых школ, адбор будзе праводзіцца на падставе вынікаў анкетавання як патэнцыйных удзельнікаў, так і іх бацькоў, паведамляе «Аршанская газета».
Аршанскі рэгіён – адзін з тых, дзе найбольш адчывальны дэфіцыт медычных кадраў. У медустановах, падпарадкаваных аршанскай цэнтральнай паліклініцы, бракуе адмыслоўцаў самых розных профіляў – ад звычайных тэрапеўтаў да эндакрынолагаў, стаматолагаў, рэабілітолагаў. Недахоп урачоў стаў праблемай дзяржаўнага маштабу, але кіраўніцтва краіны прапануе вырашаць яе выключна рэпрэсіўнымі мерамі: пагражае адбіраць дыпломы ў тых, хто хоча працаваць за мяжой, плануе павялічыць тэрміны адпрацоўкі па сканчэнні ВНУ і гэтак далей. Зразумела, што такія захады не паспрыяюць павелічэнню колькасці абітурыентаў і маладых спецыялістаў. Таму «заманьваць» у прафесію спрабуюць з самага дзяцінства з разлікам на тое, што яшчэ са школьнай парты падлеткі пранікнуцца адданасці гэтай прафесіі.
Вольга Аляксеева