Як піша мясцовая раёнка, у Глыбокім у рамках адукацыйнага праекта "Адкрытая кафедра" прайшла сустрэча на тэму "Захаванне і ўмацаванне беларускай дзяржавы - у адзінстве беларускага народа". Сустрэча адбылася па ініцыятыве Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры дзяржаўнага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды".

Рашэннямі раённых выканаўчых камітэтам утвораны дадатковыя кіраўнічыя адзінкі - "Сектар культуры". Гэтая кіраўнічая структура выведзена з Аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў, набыла сваё самастойнае бюджэтнае фінансаванне і сферу дзейнасці. Звычайна ў штаце раённага сектара культуры працуюць два чалавекі-загадчык сектара і галоўны спецыяліст.

Іх на пасяджэнні прэзідыума райсавета агучыла намеснік старшыні Браслаўскага  выканаўчага камітэта Вольга Вялічка.

Крэатыў належыць віцебскім уладам – удзельнікам рэспубліканскай акцыі «Символ единства – 2023». 11 верасня ў віцебскім амфітэатры адбылося адкрыццё «Аллеи Единства»: на флагштоках, дзе падчас Славянскага базара ўздымаюць сцягі краін-удзельніц, вывесілі сцягі раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці. Таксама размясцілі QR-коды, адсканаваўшы якія, можна даведацца пра асаблівасці канкрэтнага рэгіёна. Але чаму гэта ўсё назвалі аллеяй, застаецца загадкай.

Да выбараў дэпутатаў усіх узроўняў, якое павінны адбыцца ў адзіны дзень галасавання, які ўпершыню пройдзе ў краіне 25 лютага 2024 года, засталося крыху менш за паўгода А да афіцыйнага старту выбарчага марафону менш за тры месяцы. Так як гэтая кампанія будзе мець шэраг асаблівасцяў ёсць неабходнасць пра гэтыя асаблівасці расказаць выбаршчыкам.