Ужо месяц, як на сайце МУС не могуць вырашыць “тэхнічныя праблемы” са спісам “экстрэмістаў”
8 кастрычніка на сайце Міністэрства ўнутраных спраў з’явілася абвестка пра тое, што «з тэхнічных прычын” старонка, на якой штотыдзень публікаваліся абнаўленні ў спісах асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” і “экстрэмісцкіх фармаванняў” не працуе. ”Часова недасяжная» напісана там і дагэтуль. Тэрміны ліквідацыі гэтых “тэхнічных прычын” не ўказаныя.
На Віцебшчыне ўсталююць яшчэ адзін флагшток з бюджэтныя грошы. Ужо вядома, колькі гэта каштуе
Цяпер флагшток мае з’явіцца ў Наваполацку. Запланаваная праектам вышыня – 68 метраў ( прыблізна як 19-павярховы дом). Канструкцыяй для вывешвання дзяржаўнага сцяга тут не абмяжуюцца: пад яе будзе абсталявана адмысловая пляцоўка плошчай 0,2056 га. На пляцоўцы прадугледжана месца для яшчэ аднаго элемента – пастамента з дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. Гранітныя пліты, свяцільнікі і іншыя элементы добраўпарадкавання таксама ўключаны ў смету праекта.
Скрыню для "лістоў без адказаў" паставілі і ў Дуброўне
Мяркуецца, што ў гэтай паштовай скрыні на сцяне Дубровенскага райвыканкама людзі будуць пакідаць заявы пра карупцыю ў рэгіёне. Ананімныя паведамленні таксама вітаюцца. Але адказаў, ці будуць прынятыя нейкія канкрэтныя захады паводле іх заяваў, людзям даваць не будуць. Інакш кажучы, ніхто так і не даведаецца, ці пакараюць вінаватых, ці справы проста "замнуць". У любым выпадку, да шырокай грамадскасці ніхто не збіраецца даводзіць, наколькі дрэнныя справы з карупцыяй у рэгіёне.
У Паставах скончылі, у Талачыне пачалі
Вядзецца пра ананімныя паведамленні пра карупцыю, да якіх заахвочваюць мясцовых жыхароў. Адмысловую скрыню для такіх паведамленняў паставілі каля Талачынскага райвыканкама.
Міліцыянт пагражаў “падпісаць на забароненыя Тэлеграм-каналы” і “засадзіць на 8 гадоў”
І гэтыя пагрозы не выглядаюць як нешта неверагоднае: на Віцебшчыне вядома шмат выпадкаў, калі ў пастарунку ў чалавека прасілі тэлефон, а потым самі ж супрацоўнікі міліцыі "афармлялі" для затрыманага падпіскі на так званую "экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю". Вядомы нават выпадак, калі чалавек меў стары "кнопачны" тэлефон, але ў міліцыі на іншы нумар яго зарэгістравалі ў Тэлеграм і нарабілі "экстрэмісцкіх" падпісак...