Жыхары Віцебска праз інфармацыйную платформу "Зручны горад" звярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці і Пракуратура горада Віцебска з петыцыяй, у якой указваюць на дэградацыю гарадской дарожна-вулічнай сеткі. Найбольш часта гэта праяўляецца ў выглядзе небяспечна адчыненых калодзежаў і грунтавых правалаў вакол іх, рамонт якіх гарадскія службы праводзяць з вялікім спазненнем. 

Летась на ўтрыманне аб’ектаў добраўпарадкавання гарадоў і вёсак раёна ўлады выкарысталі звыш 1,35 мільёна рублёў. Сёлета на знешняе добраўпарадкаванне прадугледжана  каля 695 тысяч рублёў. Пра гэта мёрскія ўлады паведамілі на сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла ў Мёрах.

Шэраговы жыхар раёна і так мае вельмі цмянае ўяўленне, навошта на прадпрыемствах увялі пасаду ідэалагічнага работніка. Хіба для таго, каб за бюджэтныя грошы сачыць за настроямі грамадзян і «сігналіць» у міліцыю, калі заўважыць нейкую крамолу. Падобна, што нават паплечнікі па «ідэалагічным фронце» - журналісты мясцовай газеты «Зара» - не змаглі зразумець, дзеля чаго ў райцэнтры праводзілі чарговую нараду.

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі, які ладзіць для настаўнікаў вобласці курсы падвышэння кваліфікацыі, заключыў дамову аб супрацоўніцтве з расейскай установай падобнага профілю «Академия Минпросвещения России». На сайце гэтай установы падкрэсліваецца, што метадычная дапамога настаўнікам тычыцца не толькі прадметаў, якія вывучаюцца ў школе, але і розных аспектаў патрыятычнага выхавання -- «формирования гражданской идентичности, культурного наследия народов России в условиях современных вызовов и цифровой трансформации». А на старонцы «ВКонтакте» ад імя акадэміі стала размяшчаюцца навіны, што да расейскага ўварвання ва Ўкраіну.

У 10 класы горада набяруць толькі 125 чалавек, з іх па 50 - у гімназію, і другую школу. У першую школу імя Паўла Сухога пойдуць толькі 25 навучэнцаў. Раённыя школы ў 10 класах наведваць будуць усяго 43 вучні. Нагадаем, у раёне засталося толькі 13 школ, а раней было больш за 20.  З гэтых трынаццаці засталіся толькі сем сярэдніх, астатнія – базавыя.