Афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка заявіў, што з пачатку года на ўчастку адказнасці Полацкага пагранатрада ў Беларусь уехала звыш 148 тысяч грамадзян Латвіі, Літвы і Польшчы. Агульная колькасць наведвальнікаў набліжаецца да 300 тысяч чалавек.

Клуб «Унукі Гіпакрата» створаны ў СШ №21. Гэта першы профарыентацыйны клуб такога профілю ў Віцебскай вобласці. Ініцыятары праекта – упраўленне па адукацыі Аршанскага райвыканкама і УЗ «Аршанская цэнтральная паліклініка». Мяруцецца, што заняткі ў клубе раз на тыдзень будуць праводзіць урачы і медсёстры, а таксама ўдзельнікаў клуба будуць вадзіць на практычныя заняткі ў паліклініку.

Сёлета Віцебская ТРК заснавала ўласную прапагандысцкую праграму «Принцип правды». Першы выпуск быў паказаны ў эфіры 6 верасня. Тэлегледачы ўбачылі мікс пра наступствы 2020 года, палітыку Байдэна і спонсарскую падтрымку Украіны, планы Захаду і магчымасці перамоваў паміж Расіяй і Украінай. Стваральнікі відавочна разлічвалі на поспех, бо ў мясцовай прэсе разгарнулі рэкламную кампанію новага праекта. Прагляды першага выпуска на ютуб-канале дасягнулі лічбы 547, колькасць праглядаў наступнага выпуска склала 662 і... без рэкламных захадаў і загадаў паглядзець абавязкова ўсё пакацілася ўніз. Прагляды трэцяга выпуска прадэманстравалі правал - рэзка ўпалі да 159.

Як піша сайт braslav-star.by, у аддзеле прымусовага выканання Браслаўскага раёна вядзенне выканаўчых спраў па спагнанні сродкаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, кантралюе начальнік аддзела.

У другім чытанні ў Палаце прадстаўнікоў 29 лістапада 2023 г. быў прыняты Закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях. У законе з'явіліся новыя нормы, якія ўскладняць як рэгістрацыю новых арганізацый, так і працу наяўных. І калі Закон уступіць у сілу і ўсе дзейныя рэлігійныя арганізацыі павінны будуць прайсці дзяржаўную перарэгістрацыю.