Паводле звестак сацыялагічных анлайн-апытанняў, праведзеных Віцебскім аддзяленнем Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) у 2023 годзе, жыхароў вобласці за апошнія два гады стала больш занепакоіць справы ў эканоміцы і сацыяльныя праблемамі. Усе палітычныя падзеі, у тым ліку рэферэндум па змяненні Канстытуцыі краіны, не былі хоць неяк значнымі для жыхароў рэгіёну, а на дзяржаўныя ідэалагічныя кампаніі людзі проста не звяртаюць увагі.

У 2023 годзе зменшылася колькасць злачынстваў. Пра гэта сцвярджае кіраўніцтва рэгіянальнай пракуратуры і аргументуюць свае сцвярджэнні лічбамі статыстыкі.

Сёлета анансаваны ўжо ХХХІІІ  Міжнародны  фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Аднак упершыню за ўсе гэтыя гады ( а фестываль праводзіцца штогод) Віцебскі гарвыканкам вырашыў прааналізаваць водгукі гасцей фестывальнага горада, пакінутыя ў сацыяльных сетках. Хто канкрэтна займаўся маніторынгам, застаецца не вядомым. Але, паводле гарадской газеты «Витьбичи», некаторыя заўвагі ўлады абяцаюць выправіць. Праўда, не глабальныя. І не тыя, якія  можна пачуць ад віцяблян, якіх фестывальная паказуха даўно стаміла.

У студзені месяцы на рэсурсе “Зручны горад” гарадскія актывісты стварылі чатыры петыцыі, праз якія звяртаюцца да Віцебскага гарвыканкаму з тым, каб улады звярнулі ўвагу на дрэнны стан дарожнай і гарадской інфраструктуру. Петыцыі ўжо падпісалі больш за 60 чалавек і збор подпісаў працягваецца.

У гэтым праз дзяржСМІ спрабуюць пераканаць жыхароў Віцебскай вобласці – рэгіёна, дзе памяць пра афганскую вайну надзвычай балючая. «Введение советских войск в Афганистан было правильным ходом, оправданным шагом, который помог предотвратить вторжение в пограничные с ним республики Советского Союза», - заяўляе ў інтэрв'ю газеце «Витебские вести» жыхар Полацка Сяргей Пузікаў, былы «афганец». На загад ідэалагічных службаў ён, мусіць, мог бы і паказаць, «откуда на нас готовилось нападение»...