У Віцебску 1 снежня адбылася выязная калегія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у якой прынялі ўдзел Міністр Уладзімір Пярцоў. На мерапрыемстве з назвай «Аб'яднанне і стварэнне рэгіянальных холдынгаў», чыноўнікі сумесна з журналістамі і кіраўнікамі рэдакцый мясцовых газет вырашалі ў якім выглядзе пераўтварыць медыяпрастору для мясцовых СМІ, каб яны сталі эфектыўным і танным інструментам для дзяржпрапаганды.

З 18-ці пяцікласнікаў сярэдняй школы №18 будуць выхоўваць «законапаслухмяных грамадзян», піша БЕЛТА. Нібыта ў астатніх класах і школах знарок выхоўваюць правапарушальнікаў, а то і махляроў, злодзеяў, забойцаў. Таксама паведамляецца, што вучні «прававога класа» павінны выхоўвацца «юнымі патрыётамі». Пытанне тое самае: хіба ў іншых навучальных установах вучацца «юныя здраднікі Радзімы» . І яшчэ адно: чаму ў разуменні сучасных беларускіх ідэолагаў праявай патрыятызму лічыцца жаданне працаваць у міліцыі? Бо яшчэ адна мэта стварэння «прававога класа» - гэта «арганізацыя кадравага адбору ў органы ўнутраных спраў са школьнай парты».

З7-гадоваму прарабу адной з буйных будаўнічых арганізацый у мэсэнджэры патэлефанавала невядомая жанчына, якая назвалася «дазнаўцам спецслужбы». Мужчыну не збянтэжыла, што да яго тэлефануюць ад імя дзіўнай структуры, і ён працягнуў размову. Жанчына заявіла, што ў дачыненні да віцябляніна распачата крымінальная справа за здраду Радзіме, бо з яго рахунку нібыта адпраўлена буйная сума на фінансаванне Узброеных сіл Украіны. І што цяпер ён мусіць давесці, што гэтага не рабіў, выконваючы далейшыя ўказанні. У выніку мужчына страціў усе грашовыя сродкі, якія былі на ягоных банкаўскіх картак.

Усяго два мерапрыемствы падрыхтаваў сёлета аршанскі музей пісьменніка-земляка, які нарадзіўся ў Оршы 26 лістапада 1930г. Яшчэ летась, як і раней, на ягонай малой радзіме ладзілі Тыдзень памяці вядомага літаратара. Імпрэзы праводзіліся ў школах, бібліятэках, установах культуры, а ключавым мерапрыемствам заўсёды былі публічныя літаратурныя чытанні каля помніка Уладзіміру Караткевічу ў гарадскім парку. Сёлета іх вырашылі правесці не для гарадской грамадскасці, а для вузкага кола вучняў, настаўнікаў і ўдзельнікаў літаб“яднання «Дняпроўскія галасы» - перанеслі чытанні ў музей і правялі за закрытымі дзвярыма.

Віцебскія ўлады прызнаюць праблемы на рынку працы і канстатуюць, што паказчыкі занятасці застаюцца на леташнім узроўні. Згодна са статыстычнымі данымі за дзесяць месяцаў бягучага года колькасць занятых у эканоміцы Віцебскай вобласці скарацілася на 8,1 тыс. чалавек. За ўвесь папярэдні год з рэгіянальнай эканомікі зышлі 8,6 тыс. работнікаў.