Коцікі - «экстрэмісты». У спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў уключылі старонку @BELARUSCATS у Instagram
Адпаведнае рашэнне 30 студзеня прыняў суд Лідскага раёна Гродненскай вобласці. На гэтай старонцы рэкламуюцца разнастыйныя вырабы з прынтамі паводле малюнкаў наваполацкай мастачкі Вольгі Якубоўскай, якая ў 2020г. запачаткавала цэлую серыю творчых прац «Коцікі свабоды», дзе галоўнымі «героямі» сталі белыя кацяняты – метафарычная выява шчырых і смелых беларусаў, якія не змірыліся з ціскам і гвалтам, а таксама шэрыя ваўкі з акрываўленымі пашчамі... Мастачка па зразумелых прычынах мусіла пакінуць Беларусь і цяпер жыве ў Латвіі.
За два апошніх года з эканомікі Віцебскай вобласці знікла каля 18 тысяч работнікаў
Нягледзячы на заяўлены ўладамі рост рэгіянальнай эканомікі, колькасць тых, хто выбыў з працоўнай дзейнасці, зраўнялася з крызісным 2022 годам. І, як мінімум, палова работнікаў у Віцебскай вобласці атрымлівала на прыканцы 2023 года заробкі меньшыя за 500 даляраў.
Глыбоцкія сілавікі пішуць пра тое, што яны атрымалі духоўны зарад ад праваслаўнага святара
Памочнік начальніка Глыбоцкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Напорка напісаў пра гэта ў раённай газеце “Веснік Глыбоччыны”.
Віцебскі тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў, заклікае каяцца за зробленыя данаты
На Тэлеграм-канале “Северная столица” апошнім часам пачалі з’яўляцца агітацыйная відэаролікі з заклікамі пакаяцца за данаты “экстрэмісцкім арганізацыям”, у якіх фігуруюць асобы са схаванымі тварамі. Пад відэазапіс гэтыя людзі каюцца ў зробленым і расказваюць, што “добраахвотна”, “каб загладзіць сваю віну”, пералічваюць грошы віцебскаму дзіцячаму дому. Стваральнікі відэаролікаў сцвярджаюць, што добраахвотная яўка да сілавікоў у сукупнасці з пакаяльным відэа і пералічваннем сродкаў “ у якасці прабачэння” гарантуюць грамадзянам “свабоду і чыстае сумленне”. Што тут не так?
Праўладныя сацыёлагі выявілі каля 90% «задаволеных жыццём» віцяблян
Паводле звестак сацыялагічных анлайн-апытанняў, праведзеных Віцебскім аддзяленнем Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) у 2023 годзе, жыхароў вобласці за апошнія два гады стала больш занепакоіць справы ў эканоміцы і сацыяльныя праблемамі. Усе палітычныя падзеі, у тым ліку рэферэндум па змяненні Канстытуцыі краіны, не былі хоць неяк значнымі для жыхароў рэгіёну, а на дзяржаўныя ідэалагічныя кампаніі людзі проста не звяртаюць увагі.