«Ад 29 красавіка я на шэсьць месяцаў зьмешчаны ў «крытку», таму магу свабодна і стабільна перапісвацца», – паведаміў у чарговым лісьце праваабаронцу Леаніду Сьвеціку палітвязень Міхаіл Жамчужны, які знаходзіцца зараз у горацкай калёніі. «Крыткай» там называюць памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ).

У Віцебску 25 траўня дзьве ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнцтва пачалі зьбіраць подпісы выбарцаў на пікетах, якія ладзілі на плошчы каля піраміды ТЦ «Марка-сіці». Подпісы можна было пакінуць за Сяргея Чэрачня («Чэ») і Сьвятлану Ціханоўскую – жонку блогера «Краіны для жыцьця» Сяргея Ціханоўскага.

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебска да 10 сутак арышту асуджаны актывіст Аляксей Прохараў. Працэс адбываўся праз Skype, бо з 22-га траўня віцяблянін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. Справу разглядала судзьдзя Алена Цыганкова.

25 траўня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску судзьдзя Юры Урбан разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненьні да віцяблянкі Дар'і Юрчанка. Дзяўчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП) і аштрафавалі на 25 базавых велічыняў.

Падпалкоўнік паліцыі РФ у адстаўцы Андрэй Новікаў, які жыве зь сям’ёй у Пастаўскім раёне, накіраваў 22 траўня ў Віцебскі абласны суд скаргу на рашэньне Пастаўскага райсуду, што аштрафаваў яго на 810 рублёў за інтэрвію блогеру Ціханоўскаму. Суд палічыў гэта ўдзелам у несанкцыянаваным пікетаваньні (арт. 23.34 КаАП).

22 траўня ў Віцебскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу глыбоцкага журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача на пастанову суду ніжэйшай інстанцыі. Скаргу разглядала судзьдзя Сьвятлана Іванова. У выніку яна пакінула пастанову Глыбоцкага суду бязь зьменаў, а скаргу без задавальненьня.

Аляксея Прохарава запрасілі ў аддзел аховы правапарадку Чыгуначнага раёну Віцебску для дачы тлумачэньняў пра ягоны ўдзел у кармленьні галубоў 3 траўня. Але зь міліцыі яго не выпусьцілі – затрымалі і адразу адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ). Актывіст пасьпеў паведаміць праваабаронцу, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак.

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 22 траўня разглядаў справу актывіста «Краіны для жыцьця» Аляксея Саламаненкі, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – «кармленьні галубоў». Судзьдзя Алена Цыганкова аштрафавала яго на 540 рублёў, але рашэньне прымала за закрытымі дзьвярыма і без удзелу самога абвінавачанага.

19 траўня Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў прыняла пастанову аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп пяці «кандыдатаў пратэсту» зь Віцебскай вобласьці. Трое зь іх – Натальля Стрэльчанка, Аляксандар Якушкоў і Уладзімер Кійко – падалі на гэтае рашэньне скаргі ў Вярхоўны суд.

Супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебску прыехалі дахаты да адміністратаркі тэлеграм-чату «Краіна для жыцьця» Юліі Барсуковай і аддалі ёй пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэньне, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. Жанчыну вінавацяць у закліках на несанкцыянаваную акцыю ў Воршы.