Аляксей Прохараў атрымаў позву прыйсьці ў міліцыю для складаньня пратаколу і адразу трапіў за краты. Пра час суду знарок не паведамлялася, і ягоны паплечнік Павал Шаўчэнка паўдня дзяжурыў каля судовай канцылярыі, каб не прапусьціць той момант, калі прывязуць дакумэнты зь ІЧУ. Ён першым даведаўся судовае рашэньне.
«Далі яму 10 сутак арышту з моманту затрыманьня, гэта было 22-га ў пятніцу. Атрымліваецца, трое сутак ён ужо адсядзеў, 7 засталося. Артыкул 23.34 КаАП, але ў яго частка 3, у адрозьненьне ад іншых хлопцаў, бо па гэтай частцы артыкулу яго судзілі ўжо 30 студзеня», – расказаў Павал Шаўчэнка.
Сёлета Аляксея Прохарава ўжо некалькі разоў каралі за ўдзел у акцыях супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй, якія праходзілі ў Менску і ў Віцебску. Але раней гэта былі толькі грашовыя штрафы.
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!