Як вядома, у студзені «Віцебская вясна» абвясьціла імёны Абаронцаў правоў чалавека – 2018. Сярод уганараваных – старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікола Шарах з Полацку. «Віцебская вясна» адзначыла яго ў намінацыі «За адстойваньне правоў чалавека ў судзе». З гэтай нагоды наш карэспандэнт сустрэўся з прафсаюзным лідэрам.

У суполцы “Тыповы Віцебск” у сацыяльнай сетцы “УКантакце” зладзілі апытанку “Каго б вы хацелі бачыць губэрнатарам Віцебскай вобласьці?” Найбольшая колькасьць удзельнікаў аддала сваё галасы экс-старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандру Косінцу. Цяперашні “губэрнатар” Мікалай Шарстнёў атрымаў усяго 4%.

Жыхар Віцебску падазраецца ў распальваньні расавай і нацыянальнай варожасьці з-за запісаў у сацыяльных сетках. Пра гэта паведамілі ў Сьледчым камітэце.

Журналіст спрабаваў аспрэчыць пастанову Глыбоцкага раённага суду ад 22 сьнежня мінулага году. Тады судзьдзя Людміла Вашчанка аштрафавала яго на 25 базавых велічыняў, што складае 612,5 беларускіх рублёў.

Пад электроннай пэтыцыяй з патрабаваньнем агучваць прыпынкі ў грамадзкім транспарце Воршы на беларускай мове падпісалася больш за 400 чалавек. Аршанскі райвыканкам у адказ на зварот паведаміў, што аўтапарк гатовы супрацоўнічаць па гэтым пытаньні і чакае ад актывістаў ужо гатовых аўдыёфайлаў.

Іронія лёсу: Ільлю зьбіваў той жа супрацоўнік міліцыі, які катаваў хлопца і пяць гадоў таму. Усё тыя ж мэтады – кайданкі, дручкі і берцы. Яшчэ адна ганебная гісторыя пра тое, як дзейнічаюць “вартавыя прадку” ў Беларусі, занатаваная ў межах мультымэдыяпраекту ПЦ “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

Фатаграфіяй атрыманага “ліста” падзяліўся з інтэрнэт-выданьнем “Витебский курьер” чытач. Паводле яго словаў, папера прыйшла некалькі дзён таму. Віцебчука абурыла, што яна была дасланая без капэрты, фірмовага блянка і нават зваротнага адрасу, як “ананімка”. Сапраўды, такое пасланьне складана назваць афіцыйнай паперай, яно больш нагадвае лістоўку.

Паводле рашэньня аблсавету “Аб абласным бюджэце на 2019 год” ад 20 сьнежня 2018 года, улады мяркуюць спагнаць сёлета з грамадзян у абласны бюджэт 953 тыс. 904 рублі штрафаў.

Круглы стол арганізавалі рух «За свабоду» і фундацыя імя Льва Сапегі. Грамадзкія актывісты абмеркавалі эфэктыўнасьць і справядлівасьць тых грамадзкіх слуханьняў, якія рэгулярна праходзяць у краіне.

Да 1 лютага будуць сфармаваныя сьпісы працаздольных грамадзян, што ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржаўных расходаў, якія ў адпаведнасьці з дэкрэтам №3 будуць плаціць за жыльлёва-камунальныя паслугі па поўным тарыфе.