«Установив автора видео, милиция проверила «блогера» на причастность к экстремистской деятельности, после чего наведалась к нему в гости. К счастью мужчины, его видеоролик попал в экстремистские сообщества без его ведома, поэтому автор отделался «лёгким испугом», - гаворыцца ў тэксце да відэароліка. Разумець яго варта наступным чынам: «Міліцыя праводзіла маніторынг так званых «экстрэмісцкіх рэсурсаў», заўважыла там відэаздымкі, зробленыя жыхаром Віцебшчыны, і ўстанавіла яго асобу. Да мужчыны прыйшлі з ператрусам і сталі высветляць, якім чынам здымкі пра кепскія дарогі трапілі «да экстрэмістаў. Аказалася, што мужчына іх туды не дасылаў, -- іх проста ўзялі з TikTok як з адкрытай крыніцы інфармацыі».
На фразу «автор отделался «лёгким испугом» можна не звяртаць увагі, яе ўжылі як інструмент запалохвання: чалавек нічога не парушаў. Такім самым чынам любы «экстрэмісцкі рэсурс» можа выкарыстаць любы матэрыял з таго самага Telegram-канала «Северная столица», і стваральнікі кантэнту не могуць несці за гэта адказнасці. Калі б па законе было б іначай, Telegram-каналу, блізкаму да віцебскіх сілавікоў, давялося проста згарнуць сваю дзейнасць перад пагрозай быць працытаваным...
Прыкладна да гэтага у міліцэйскім «пакаяльным» відэа і заклікае невядомы аўтар: маўляў, не раю выкладаць «праблемныя» відэа ў інтэрнэт, бо раптам іх потым перапосцяць экстрэмісты. Лепей звяртацца да органаў улады, кажа чалавек, які ўскосна зафіксаваў іх бяздзейнасць.
Цікавая атрымліваецца сітуацыя: аўтары Telegram-канала «Северная столица» раяць прыхоўваць ад грамадскасці «праблемныя пытанні інфраструктуры», парушаючы такім чынам права на свабоду слова і меркаванняў. Адначасова даюць рэкамендацыі звяртацца туды, адкуль цяжка дачакацца дапамогі. Між тым якраз на публікацыі на так званых «экстрэмісцкіх рэсурсах» улады рэагуюць куды хутчэй, чым на афіцыйныя скаргі!
І яшчэ адна заўвага да зместу публікацыі на Telegram-канале, блізкім да віцебскіх сілавікоў. Там гаворыцца, што «взаимодействие с экстремистскими формированиями и организациями, в том числе отправка информационных материалов в экстремистские Интернет-ресурсы, влечёт за собой уголовную ответственность, предусмотренную ст. 361-4 УК Республики Беларусь». Усё так. Але уладальнік кантэнту прыватнай старонкі ў сацсетках і месэнджарах не нясе адказнасці за тое, што ягоныя фота- або відэаздымкі перадрукаваў нехта іншы – як, дарэчы, гэта і зрабілі без дазволу аўтара на Telegram-канале «Северная столица».
Уладзімір Конанаў
Нядзеля, 05 Май 2024
Сілавікі палохаюць «адказнасцю» за фіксаванне «праблемных пытанняў інфраструктуры»
У Telegram-канале «Северная столица», блізкім да віцебскіх сілавікоў, з'явіўся відэаролік пра «жыхара аднаго з раёнаў Віцебскай вобласці», дзе галоўны герой – мужчына з непазнавальным тварам. Паводле відэароліка, у TikTok ён распавядаў пра кепскія дарогі паміж сельскімі населенымі пунктамі, і ягоныя запісы трапілі «на эскстрэмісцкія рэурсы». Аўтар не нясе за гэта адказнасці паводле беларускага заканадаўства, але на Telegram-канале «Северная столица» вырашылі выкруціць сітуацыю на свой капыл.