Пятніца, 25 Студзень 2019

За малюнкі і відэа ў сацсетках віцябчук можа трапіць за краты

Ацаніць гэты матэрыял
(5 галасоў)

Жыхар Віцебску падазраецца ў распальваньні расавай і нацыянальнай варожасьці з-за запісаў у сацыяльных сетках. Пра гэта паведамілі ў Сьледчым камітэце.

“Паводле дадзеных сьледзтва, 33-гадовы віцябчук разьмяшчаў у публічным доступе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы відэазапісы і малюнкі, якія накіраваныя на ўзбуджэньне расавай і нацыянальнай варожасьці. У дачыненьні да мужчыны распачатая крымінальная справа паводле часткі 1 артыкулу 130 КК”, - праінфармавалі ў Сьледчым камітэце.

Праваахоўнікі нагадваюць, што перад разьмяшчэньнем якой-небудзь інфармацыі ў сябе на старонках у сацсетках ня варта забываць, што распаўсюд некаторых матэрыялаў (накіраваных на распальваньне варожасьці і разладу, парнаграфічных матэрыялаў) забаронены законам. Акрамя таго, у залежнасьці ад таго ці іншага рэсурсу ня толькі рэпост, але і лайкі на запісах зь відэа-, фота- і тэкставымі матэрыяламі зьяўляюцца распаўсюдам гэтых матэрыялаў.

belta.by

Залагініцца каб дадаць камэнтары