На адваротным баку складзенага ўтрая аркуша было пазначанае толькі ляканічнае «Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва адміністрацыі Першамайскага раёну г. Віцебску».
Атрымальнік “ліста” распавёў, што той прыйшоў канкрэтна на яго імя і адрас. Але ў тэксьце няма ні слова пра тое, што камісія зьвяртаецца да пэўнай асобы: толькі даведачная інфармацыя пра новыя тарыфы для працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, і працу камісіі па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва.
Выходзіць, што інфармацыя агульная, а рассылалі яе адрасна?
Адваротны бок ліста з «адрасам»
Адпраўнікі ліста раяць мужчыну зьвяртацца ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва Першамайскага раёну Віцебску, а таксама ва ўпраўленьне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага гарвыканкаму, у аддзел садзейнічаньня працаўладкаваньню.
Так выглядаў «ліст» знутры
Адрасат вельмі эмацыйна выказаў сваю рэакцыю на такую рассылку:
Адсутнасьць фірмовага блянка ці пячаткі і дадзеных афіцыйных асобаў выклікала ў мяне толькі адну рэакцыю і жаданьне – адправіць адказ з зычэньнем ісьці на пазначанае трыма літарамі месца. Але зваротнага адрасу гэтыя «гербалайфчыкі», на жаль, не пакінулі, што даказвае напаўкрымінальную падаплёку гэтага «пасланьня». Карыстаючыся сваім выключным правам на свабоду слова, падараваным мне Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заяўляю з усёй шчырасьцю і злосьцю, на якую толькі здольны: паважаныя спадары ашуканцы, якія даслалі мне гэты ліст, – ІДЗІЦЕ НА ... !!!
Таксама чытач выказаў здагадку, што напамінак быў дасланы яму невыпадкова, бо ён мае афіцыйную занятасьць у Расейскай Фэдэрацыі.
Настасься Вераск, vkurier.by