У нядзелю 3 траўня на плошчы Перамогі сабралася каля 50 чалавек, каб узяць удзел у «кармленьні галубоў». Асноўная ідэя – выйсьці разам у цэнтар гораду і фармальна не патрапіць пад Закон аб масавых мерапрыемствах. Падобныя акцыі ўжо ня першы год ладзяць у Берасьці. Падчас пандэміі гэткую форму сходаў пачалі выкарыстоўваць і ў іншых гарадах Беларусі.

Беларусы зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй з патрабаваньнем аднавіць на працоўным месцы звольненага 30 красавіка галоўнага ўрача Віцебскай больніцы хуткай мэдычнай дапамогі (БХМД) Сяргея Лазара, а таксама – спыніць уціск і запалохваньне мэдыкаў, якія расказваюць журналістам пра сваю працу падчас пандэміі каронавірусу.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся да кіраўніка Віцебскага гарвыканкаму Вадзіма Заранкіна і старшыні гарсавету Уладзімера Бялевіча аб шырокім распаўсюдзе ў мясцовых СМІ відэароліка падзякі «Паклонімся лекарам», створанага валянтэрамі руху «ByCovid19-Витебск».

30 красавіка сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы – віцебскія Курапаты» наведалі народны мэмарыял, каб памянуць расстраляных там у 30-я гады беларускіх грамадзянаў. Праз эпідэмію каронавірусу візыт быў не шматлюдным.

Навучэнец аднаго зь ліцэяў Віцебску езьдзіў на грамадзкім транспарце бясплатна па фальшывай даведцы са школы. У лютым 2020 году хлопец трапіў на пільную кандуктарку, якая заўважыла, што адрас школы на паперцы не супадаў з рэальным. У дачыненьні ліцэіста распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 380 КК РБ, паведамілі ў Сьледчым камітэце.

Прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту ў Віцебску і Віцебскай вобласьці праваабаронца Павал Левінаў папрасіў абласны Савет дэпутатаў паінфармаваць яго, якія захады робіць гэты прадстаўнічы орган, каб захаваць жыцьці і здароўе мэдыкаў і простых грамадзян падчас пандэміі COVID-19. Ліст у адказ даслала выканаўчая ўлада.

Пастаянная каардынатарка ААН у Беларусі Яана Казана-Вішнявецкі зрабіла афіцыйную заяву ў сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй у краіне. Яна заклікала ўсіх беларусаў заставацца ўдома, каб спыніць COVID-19 і дапамагчы мэдыкам і ўсім нам спыніць крызіс.

Дасьледчык сталінскага тэрору на Віцебшчыне Ігар Станкевіч прэзэнтаваў вынікі сваёй працы: ён сыстэматызаваў зьвесткі пра ахвяраў сталінізму, расстраляных у Віцебску і ваколіцах гораду, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

24 красавіка ў судзе Першамайскага раёну Віцебску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы віцебскай блогеркі Вольгі Жураўскай («Снимать разрешено»). Пратакол на яе быў складзены паводле арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Блогерку судзілі за тое, што 20 сакавіка ў памяшканьні сьледчага камітэту яна сеяла паніку і кашляла на супрацоўнікаў, да таго ж – здымала ўсё на камэру.

Анэстэзіёляга аддзяленьня рэанімацыі Віцебскай гарадзкой клінічнай больніцы хуткай мэдычнай дапамогі (БХМД) Расьціслава Савіцкага хочуць пакласьці «на абсьледаваньне» для прызыву ў войска. Праблему прызыву на тэрміновую службу свайго «асноўнага анэстэзіёляга-рэаніматоляга» падняў загадчык аддзяленьня рэанімацыі БХМД Уладзімер Мартаў. TUT.BY пагаварыў з Расьціславам Савіцкім.