Пятніца, 01 Май 2020

«Паклонімся лекарам!» Праваабаронца просіць улады распаўсюдзіць ролік падзякі

Ацаніць гэты матэрыял
(4 галасоў)
Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся да кіраўніка Віцебскага гарвыканкаму Вадзіма Заранкіна і старшыні гарсавету Уладзімера Бялевіча аб шырокім распаўсюдзе ў мясцовых СМІ відэароліка падзякі «Паклонімся лекарам», створанага валянтэрамі руху «ByCovid19-Витебск».

Відэаролік «Паклонімся лекарам» стварылі віцебскія актывісты ініцыятывы «ByCovid19-Витебск», якія ад пачатку эпідэміі дапамагаюць мэдыкам змагацца з хваробай. Пад песьню на словы і музыку Алега Філіпенкі (выканаўцы – Даша Юшкевіч і Амік Арапецян) у відэароліку дэманструюцца фотаздымкі лекараў падчас пандэміі.

«Валянтэрамі руху «ByCovid19-Витебск» створаны відэаролік «Паклонімся лекарам», які выказвае захапленьне, павагу, удзячнасьць і падтрымку мэдычным работнікам Віцебшчыны. У сувязі з гэтым прашу прыняць неадкладнае рашэньне аб шырокім тыражаваньні відэароліка на мясцовых тэлевізійных каналах ды інфармацыйных экранах гораду», – просіць у звароце да кіраўнікоў выканаўчай і прадстаўнічай галінаў улады Павал Левінаў.

Прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту ў Віцебскай вобласьці і сябра грамадзкага камітэту ўпаўнаважаных па правах чалавека «Правы для ўсіх», Левінаў падкрэсьлівае, што мэдыкі апынуліся зараз «на пярэднім краі барацьбы за жыцьцё і здароўе грамадзян, у тым ліку – выбарцаў».

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.