Кіраўнік Аршанскага раёну Ігар Ісачанка на сустрэчы з працоўнымі калектывамі расказаў, як у рэгіёне выконваецца Указ № 506. “Пачуць зь першых вуснаў пра пэрспэктывы разьвіцьця рэгіёну, задаць жыцьцёва важныя пытаньні на сустрэчу прыйшло больш за 400 чалавек”, – інфармуе orshanka.by.

32-гадовы жыхар Наваполацку абвінавачваецца ў забойстве з асаблівай лютасьцю ўласнай маці (ч.2 арт.139 КК). Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, паведамляе прэс-служба УСК па Віцебскай вобласьці.

Днямі на прахадной заводу адбыўся скандал. Начальнік аховы прадпрыемства ААТ “Полацак-Шкловалакно” забараніў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага вывешваць інфармацыйны ліст на стэнд для грамадзкіх арганізацыяў, піша сайт “Свабодны прафсаюз – Полацак”.

Віцебскі гарвыканкам даслаў афіцыйны адказ на пэтыцыю з просьбай забараніць продаж алькагольных напояў у зоне адпачынку на набярэжнай Віцьбы. Улады пішуць, што гандляваць алькаголем на разьліў у аб’ектах грамадзкага харчаваньня ў парку на набярэжнай Віцьбы можна, бо гэта не супярэчыць дзейнаму заканадаўству.

Сёлета колішняя сядзіба батаніка Ўладзімера Адамава ў Вялікіх Лётцах перайшла ва ўласнасьць прадпрымальніка Максіма Жукава. Культурны дзеяч зь Віцебску ператварае сядзібу ў культурны цэнтар, але, як высьвятляецца, ня ўсім падабаецца яго актыўная дзейнасьць.

Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела 19 ліпеня апэляцыйную скаргу віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова, які быў асуджаны судом Бешанковіцкага раёну на тры гады “хіміі” за паклёп на пракурора (ч.2 арт.188 КК). Скарга пакінутая без задавальненьня, а прысуд – бяз зьменаў.

На паседжаньні бюро Віцебскай гарадзкой арганізацыі сябры Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы сьвет” разгледзелі ход падрыхтоўкі да ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах.

У 2015 годзе жыхара Талачына Дзьмітрыя Голубева прызналі вінаватым у наўмысным забойстве інспэктара прыродааховы і асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне (ч.2. арт.139 КК). Усё адбылося хутка: ад моманту затрыманьня да абвяшчэньня прысуду прайшло ўсяго паўгоду. Але і падчас сьледзтва, і на судзе мужчына сьцьвярджаў, што наўмысна не забіваў – здарыўся няшчасны выпадак…

На Калінінскай атамнай электрастанцыі ў Цьвярской вобласьці Расеі адключылі тры энэргаблёкі з чатырох з прычыны кароткага замыканьня, пашкоджаньняў абсталяваньня на самой станцыі няма.​ У Беларусі радыяцыйны фон у параўнаньні з 17 ліпеня павялічыўся толькі ў Віцебску на 1 мікрарэнтген у гадзіну і склаў 11 мікрарэнтген у гадзіну, піша Радыё Свабода.

Віцебскія актывісты грамадзкага аб’яднаньня “Альтэрнатыва” сабралі каля 1000 подпісаў пад зваротам у Віцебскі гарвыканкам з прапановай разьмясьціць у цэнтры гораду шыльдачкі з гістарычнымі назвамі вуліцаў. Нядаўна атрымалі адказ. Улады пішуць, што нанясеньне гістарычных назваў “можа прынесьці пэўныя нязручнасьці для жыхароў і гасьцей гораду…”