У абласным цэнтры прайшла прамая лінія са старшынём камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты Прадстаўнікоў, дэпутатам па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17 Віктарам Нікалайкіным. Ён зазначыў, што вялікая частка зваротаў да яго тычылася камунальных праблем, прычым вырашыць іх зараз з-за ўмоваў зімовага надвор'я ўжо немагчыма. Так яны і назапашваюцца.

На сайце дзяржзакупак паведамляецца, што завершаны тэндар на закупку «знака с изображением государственного герба Республики Беларусь и текста государственного гимна Республики Беларусь». Гэта каштавала бюджэту 65 тысяч рублёў.

Жыхары вуліцы Актораў Яроменка, якая месціцца ў віцебскім мікрараёне Білева», напісалі абураны ліст у віцебскі гарвыканкам. Замест чаканага добраўпарадкавання ў дварах праклалі дарожкі з «будаўнічага смецця». Прынамсі, выглядае «асфальт» менавіта такім чынам.

Кіраўніцтва прадпрыемства «Гардармост» заключыла дамовы з лячэбна-працоўным прафілакторыем, куды накіроўваюць асобаў, што злоўжываюць алкаголем. Бо штат дворнікаў запоўнены усяго "крыху больш чым на дзве траціны".

Спяшаючыся з «добраўпарадкаваннем», камунальныя службы Браслава адзін двор адрамантавалі такім чынам, што суседні патанае ў вялікай лужыне. Пасля скаргаў жыхароў дома №13 па вуліцы Кастрычніка давялося бараніць пад'езд ад зацякання вады.

У абласным цэнтры прайшла сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергяенкі з кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама. Ен гаварыў пра неабходнасць больш эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу дэпутацкага корпуса, у тым ліку з мэтай і павышэння аўтарытэту ўладаў сярод выбаршчыкаў.

Колькасць скаргаў, з якімі звяртаюцца людзі, некаторыя чыноўнікі спрабуюць інтэрпрэтаваць як крытэрый эфектыўнасці сваёй працы. Але наколькі ён аб'ектыўны – асобнае пытанне. Бо на фоне агульных сцвярджэнняў пра змяншэнне колькасці зваротаўчаста «выплываюць» лічбы, ў якімі «не паспрачаешся».

Пагадненне пра стварэнне Цэнтра рускай мовы і культуры на базе абласной бібліятэкі 26 лістапада падпісалі дырэктарка ўстановы культуры Таццяна Адамян і кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва Юрый Макушын. Апрача стварэння цэнтра, бакі дамовіліся пра «сістэмную працу, якая будзе напоўнена акцыямі і мерапрыемствамі». Асацыяцыя саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі ўжо перадала бібліятэцы 300 выданняў рускай класічнай і сучаснай літаратуры.

З боку ўладаў гэта падаецца як клопат пра слаба абароненыя катэгорыі насельніцтва, якія, маўляў, не могуць канкураваць на рынку працы, але мусяць быць працаўладкаваныя. На думку юрыста, тут маюць месца парушэнні правоў беларускіх грамадзян. Якія менавіта?

Намесніца старшыні Шумілінскага райвыканкама Ірына Шалахава праехалася па вёсках Сіроцінскага сельсавета. Яна распавядала вяскоўцам пра «асноўныя напрамкі і дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і краіны, гаварыла пра электаральную кампанію, якая ідзе ў Беларусі і закончыцца 26 студзеня 2025 года выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». А вясоўцы ёй скардзіліся на праблемы, якія не вырашаюцца гадамі.