Чацвер, 27 Сакавік 2025

Супрацоўнікі МНС выявілі парушэнні, але суд не пагаджаецца прыпыніць дзейнасць небяспечных аб’ектаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

17 снежня 2024 года, праз тры дні пасля маштабнага пажару ў ГЦ «Беларусь», абласное ўпраўленне МНС ініцыявала пазапланавую праверку ўсіх аб'ектаў кампаніі МегаЕвротекс, якая валодае і згарэлым гандлёвым цэнтрам, і шэрагам іншых. Праверка завяршылася 14 лютага 2025 года, і  паказала сур'ёзныя парушэнні пажарнай бяспекі.  МНС звярнулася ў гаспадарчы суд, каб  прыпыніць дзейнасць дзевяці аб'ектаў да поўнай ліквідацыі праблем.

Судовыя пасяджэнні па зваротах МНС ужо пачаліся, але рашэнні эканамічнага суда Віцебскай вобласці вельмі нечаканыя.  Суд адмовіў МНС у патрабаванні прыпыніць дзейнасць двух аб'ектаў - убудаваных памяшканняў па вуліцы Петруся Броўкі, 6Б / 2 і складскога комплексу па завулку Энергетыкаў, 4.   Маўляў, кампанія экстранна выпраўляе недахопы, і нават паспела ліквідаваць парушэнні да прыняцця судовага рашэння.

 Да канца сакавіка у эканамічным судзе запланаваныя пасяджэнні па іншых аб'ектах кампаніі  «МегаЕвротекс». Як высветлілася, яна ў прынцыпе станоўча вырашаць пытанні з пажарнай бяспекай. Або  мы ўбачым звышлаяльнае стаўленне да кіраўніцтва кампаніі, якая дапусціла вялікі пажар ў ГЦ “Беларусь”.

Дарэчы,  пасля пажару прайшло ўжо тры месяцы, але няма аніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці знайшлі вінаватых, ці пакаралі іх і ці адкажа хаця б у нейкай ступені за здарэнне непасрэдны ўласнік гандлёвага цэнтра.

Нагадаем, падчас пажару ў Беларусі былі эвакуяваны 215 чалавек, яшчэ 10 чалавек былі ўратаваныя пажарнымі службамі, у медустановы Віцебска трапілі каля 20 чалавек.  

Артур Котаў