"Допыт" - так называе дзеянні сілавікоў сама Эльвіра Мірсалімава. Паводле яе словаў, дачку апытвалі наконт Крысціны Мірсалімавай - цёці 18-гадовай дзяўчыны і роднай сястры самой Эльвіры. Крысціна Мірсалімава была вымушана эміграваць з Беларусі пад пагрозай крымінальнага пераследу: у адрозненне ад Эльвіры, яна не падтрымлівае ідэі "рускага міра" і мае прабеларускія погляды.
"(д)опросили прямо в поезде, дождавшись возле вагона. Ребёнок в шоке", - напісала ў сваім Тг-канале Эльвіра Мірсалімава. Па яе словах, раней дапытвалі і яе сярэднюю дачку, і старэйшую - калі тая яшчэ была непоўнагадовай. Але маці ўдавалася адвяргаць спробы дапытаць дзяцей у яе адсутнасць. Куды ехала старэйшая дачка, яна не ўдакладняе.
Крысціна Мірсалімава пакінула Беларусь год таму. Да ад’езду яна была асуджана на “суткі” па адміністрацыйным артыкуле - за “распаўсюд экстрэмізму” у інтэрнэце. У 2020 годзя дзяўчына падтрымала грамаскія пратэсты, а з 2021-га прынцыпова перайшла на беларускую мову. Яе сястра Эльвіра тым часам працягвае лічыць, што беларусы - гэта рускі народ і усхваляць асобу Сталіна, якому прапануе паставіць помнік у Беларусі.
Марыя Пятрова