На сваёй старонцы ў Facebook Дзмітрый Карняенка прадэманстраваў адказ з РАУС Чыгуначнага раёна Віцебска. Там паведамляецца, што да адміністрацыйнай адказнасці можа быць прыцягнуты Сяргей Лашкоў - вядомы ў Віцебску прыхільнік “русского міра”. Неўзабаве віцебская прарасейская актывістка Эльвіра Мірсалімава паведаміла, што Лашкова двойчы судзілі па ч.2 арт.19.11 КаАП, і як вынік - ён атрымаў 10 сутак арышту.
Доказы ў дачыненні да астатніх асобаў, якіх згадаў актывіст, перададзены ў райаддзелы міліцыі па месцы іх жыхарства для наступных праверак. Застаецца толькі пачакаць і спраўдзіць, наколькі “недатыкальныя” асобы насамрэч такімі ёсць.
Раней паводле заяваў Дзмітрыя Карняенкі за “распаўсюд экстрэмізму” былі асуджаныя і сама Эльвіра Мірсалімава, і яе аднадумца, былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Мікалай Петрушэнка. Абодва абураліся, што іх судзець за тое ж, што і “змагароў”, тады як яны не з’яўляюцца прыхільнікамі “апазіцыі”, а таму чакаюць больш лаяльнага стаўлення.
Віктар Набокаў
Субота, 29 Сакавік 2025
Ці закон для ўсіх адзін?
Ці закон для ўсіх адзін? Гэта вырашыў спраўдзіць віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка, які заўважыў выпадкі “распаўсюду экстрэмізма” ў інтэрнэце з боку “недатыкальных” асобаў. У спісе, які ён склаў, жонка старшыні аблвыканкама, кіраўніца праўладнага пісьменніцкага саюзу, дырэктарка абласнога краязнаўчага музея... Незадоўка перад тым актывіст наракаў на несправядлівасць прыцягнення людзей да адказнасці па ч.2 арт.19. 11 КаАП, але з усіх інстанцый атрымаў адказы, што гэтая практыка цалкам законная. Цяпер ён вырашыў праверыць, ці для ўсіх.
Апублікавана ў
Дзяржава