Усё пачалося з бытавой сітуацыі: нехта выкінуў пакеты з недаедкамі проста ў двор дома №8 па вуліцы Чкалава. «Нехта «добры» паклапаціўся пра абед для птушак», - адкаментавала здарэнне мясцовая жыхарка. І зняла яго на відэа: ёй стала цікава, як доўга ў двары дома праіснуе гэтая «птушыная сталоўка».

Падчас візіту дэлегацыі Віцебскай вобласці ў правінцыю адбылося падпісанне пагадненняў па супрацоўніцтве паміж Ушацкім райвыканкамам і адміністрацыяй г. Тайянь. Запланавана падпісанне пагаднення Верхнядзвінскага райвыканкама з кіраўніцтвам горада Ліньі. Якую пагрозу нясуць такія пагадненні, разбіраўся юрыст.

Мясцовае ЖЭУ сцвярджае, што дэратызацыя (комплексныя меры па знішчэнні пацукоў і мышэй) ужо праведзена. Аднак мясцовыя жыхары не бачаць вынікаў і баяцца заходзіць у пад'езд, дзе іх могуць «сустрэць» пацукі.

Петыцыя з такой прапановай з'явілася на сайце petitions.by. Да 20 снежня пад ёй збіраюць подпісы, а пазней калектыўны ліст будзе накіраваны ў Докшыцкі райвыканкам. Між тым у райцэнтры ёсць і гарачыя прыхільнікі ідэяў «правадыра сусветнага пралетарыяту».

У Віцебскім гарвыканкаме адбылася працэдура падпісання Плана мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж муніцыпальным утварэннем гарадская акруга Сімферопаль Рэспублікі Крым і горадам Віцебскам. Юрыст разважае, як такое супрацоўніцтва можа быць трактавана паводле міжнародных прававых стандартаў.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў выйшла распараджэнне неадкладна рэагаваць на камунальныя скаргі. На гэтай хвалі «увагі ўладаў да праблем простых людзей» і здарыўся цуд: аўтары петыцыі, якія прасілі адрамантаваць прыступкі каля гандлёвага цэнтра «Беларусь» яшчэ не атрымалі афіцыйнага адказу, а рамонт ужо зроблены.

«Пешае перамяшчэнне па вуліцы ўяўляецца задачай нетрывіяльнай і магчыма толькі ў гумавых ботах», - пішуць мясцовыя жыхары ў петыцыі № 5998, якая будзе накіравана ў Камітэт Дзяржкантроля па Віцебскай вобласці. Бо ўсе папярэднія звароты з апісаннем праблемы засталіся без належнага рэагавання.

Чацвер, 05 Снежань 2024

Да «Беларусі» дайсці нялёгка

«Беларусь» - гэта гандлёвы цэнтр у Віцебску, які месціцца ў пераробленым будынку кінатэатра. Назву гандлёвы цэнтр таксама атрымаў «у спадчыну». Унутры яго пераабсталявалі. А ўся вонкавая інфраструктура засталася ранейшая – яна існуе ці не з той самай пары, як кінатэатр збудавалі ў 1972 годзе. Нездарма людзі скардзяцца на аварыйны стан прыступак, якія вядуць у «Беларусь».

Вядомага ў рэгіёне гарманіста, неаднаразовага пераможцу творчых конкурсаў у розных намінацыях затрымалі 3-га снежня. Назаўтра Гарадоцкі раённы суд абвінаваціў 48-гадовага мужчыну ў «распаўсюдзе экстрэмізму» праз сацыяльныя сеткі і асудзіў паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП да 10 сутак арышту.

Якраз тады, як мусіў скончыцца тэрмін пакарання, прысуджаны яму ў справе "Еўрапейскай Беларусі", Змітра Казлова асудзілі па артыкуле 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Раней яго пакаралі 5-цю гадамі зяволення за «удзел у масавых беспарадках», гэты тэрмін ён адбываў у Бабруйскай ПК 2.